Ліст аб агульнай беларускай справе

Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

Успамін Росіцкіх Мучанікаў і ахвяраў нацысцкай карнай акцыі 1943

У суботу, 20 лютага 2010 г., у Росіцы (Верхнядзьвінскі раён) прайшлі штогадовыя ўрачыстасьці ўспаміну Росіцкіх Мучанікаў і ахвяраў нацысцкай карнай акцыі трагічнага лютага 1943 году.

НАБЛІЖАЕЦЦА ПАЧАТАК ВЯЛІКАГА ПОСТУ

Хрысьціяне візантыйскай традыцыі – грэка-католікі і праваслаўныя – пачынаюць сёлета Вялікі Пост у панядзелак, 15 лютага.

Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на пачатак Вялікага Посту 2010 году

Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на пачатак Вялікага Посту 2010 году

Тэст на талерантнасць даў адмоўны вынік, або З бальшавіцкім падыходам

Дасланыя сродкам масавай інфармацыі тэксты афіцыйных дакументаў, датычных былой царквы Сьвятога Духа ў Менску, даюць падставу сьцьвярджаць, што дзяржава праводзіць палітыку дыскрымінацыі грэка-каталіцкай супольнасьці г. Менска і Беларусі наогул.

РАСПРАДАЮЦЬ БЕЛАРУСЬ, КАБ ПАЗЬБЕГНУЦЬ АДКАЗНАСЬЦІ

10 студзеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.

Сяргея Каваленку вызвалілі зь сьледчага ізалятару

Арыштаваны за вывешваньне нацыянальнага сьцяга на гарадзкой ёлцы ў Віцебску сябар КХП БНФ кажа, што зусім не чакаў, каб яго адпусьцілі зь СІЗА. Бо толькі ў суботу пракуратура прыняла рашэньне трымаць яго пад вартай да 2-х месяцаў.

Барыс Хамайда прапануе лічыць Сяргея Каваленку палітвязьнем

У Віцебску адбылося першае пасяджэньне аргкамітэту, створанага дзеля падтрымкі Сяргея Каваленкі і ягонай сям’і. У аргкамітэт увайшлі мясцовыя прадстаўнікі розных палітычных партый і грамадзкіх арганізацый. Сёньня ўвечары яны раіліся з маці Сяргея Каваленкі, спадарыняй Лідзіяй, і ягоным братам Віталем, як найбольш эфектыўна арганізаваць падтрымку актывіста, зьмешчанага ў сьледчы ізалятар.

Беларусы Бэльгіі пратэстуюць

Беларусамі Бэльгіі быў зладжаны пікет насупраць будынка амбасады РБ ў Бруссэлі. Мэтай пікету была перадача петыцыі (зьмест дакумэнту пададзены ніжэй), у якой сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня выказваюць абурэньне рэпрэсіямі, што днямі ізноў ажыцьцявіла пракрамлёўская акупацыйнай улада супраць Беларускіх герояў.

Рада БНР заклікала падтрымаць Сяргея Каваленку

Рада БНР выступіла з патрабаваньнем неадкладна вызваліць Сяргея Каваленку, якога затрымалі ў Віцебску за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга. “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае захапленьне сьмелым учынкам беларускіх патрыётаў, якія 7-га студзеня ўзьнялі на каляднай ёлцы ў Віцебску (самай высокай у Беларусі) Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, і патрабуе неадкладнага вызваленьня арыштаванага за гэта актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі” – гаворыцца ў заяве.

Вялікае асьвячэньне вады

З нагоды сьвята Хрышчэньня Гасподняга, называнага ў народзе Вадохрышчам, у Беларускай Царкве г. Антвэрпана адбылося ўрачыстае Вялікае Асьвячэньне вады. Гэтая Богаслужба адбываецца толькі аднойчы ў год і прысьвечаная ўспаміну Хрышчэньня Госпада Ісуса Хрыста ў рацэ Ярдан. Падчас Хросту Збавіцеля адбылося аб’яўленьне Трыадзінага Бога – Айца, Сына і Сьвятога Духа. Паводле веры Царквы асьвячаная ў гэты дзень вада атрымоўвае Ласку Сьвятога Духа і набывае моц ачышчаць і здараўляць духоўныя і цялесныя хваробы, ахоўваць ад напасьцяў бачных і нябачных ворагаў, праганяць дэманаў і суцішаць пажадлівасьці, асьвячаць дамы і служыць на ўсякую асаблівую добрую патрэбу.

Беларуская Царква ўшанавала памяць свайго сына – мучаніка Экзарха Антона Неманцэвіча

Штогод 6 студзеня беларускія грэка-католікі узгадваюць мучаніцкую сьмерць экзарха Антона Неманцэвіча, замучанага у менскай турме СД 6 студзеня 1943 года.

Бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы ў Віцебску

Апоўдні 7 студзеня на вершаліне галоўнай гарадзкой ёлкі, усталяванай на плошчы Перамогі ў Віцебску, залунаў нацыянальны сьцяг. Паводле мінакоў і тых гараджанаў, што прыйшлі зь дзецьмі на калядныя сьвяткаваньні або на каток, сьцяг бел-чырвона-белае палотнішча памерам ня менш як чатыры мэтры, разгарнулася побач з зоркай на версе ёлкі.

Казаньне 24.12.2009

Асьвячэньне новых эўхарыстычных сасудаў ў Беларускай Царкве

У нядзелю 20 сьнежня ў Беларускай царкве Бэльгіі адбылося апошняе перад Калядамі літургічнае Набажэнства, пад час якога ўзносілася малітва за ўсіх дабрадзеяў парафіі. Пасьля Набажэнства адбылося асьвячэньне новых эўхарыстычных начыньняў - келіха і дыскаса, набытых дзякуючы шчодрым ахвяраваньням дабрачынцаў.

Вернікі ўшанавалі памяць Герояў Слуцкага Збройнага Чыну

Вернікі Беларускай Вуніяцкай Царквы ўшанавалі памяць Герояў Слуцкага Збройнага Чыну. Пасьля Набажэнства, у часе якога была ўзьнесена малітва за душы ўсіх загіблых змагароў, адбылася братэрская трапеза з удзелам паважнага Беларуса спадара Янкі Жучкі.

Хрысціянін і палітыка

Вернік не павінен унікаць грамадскага жыцця. Піша айцец Юры Барок.

Беларусы пікетуюць у Брусэлі

У Дзень салідарнасьці ў Брусэлі актывісты “Беларускага Эўрапейскага задзіночаньня” ладзяць пікет ля будынку, дзе адбываецца паседжаньне Рады Эўразьвязу. Сярод пытаньняў, якія абмяркуюць міністры замежных спраў усіх 27 краін Эўразьвязу, будзе і праблема санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва.

У Вільні адбыўся ўспамін Святога Язафата Кунцэвіча

У Вільні, 14 лістапада, у грэка-каталіцкай царкве Святой Тройцы адбылася Боская Літургія ў гонар Святога Язафата Кунцэвіча. Літургію ўзначаліў Апостальскі Адміністратар для беларусаў грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек. На Богаслужбе прысутнічалі святары з Беларусі,Украіны, Літвы, Польшчы, а таксама вернікі з беларускай і украінскай супольнасцяў Вільні.

Дзяды ў Бэльгіі

У нядзелю 1 лістапада Беларусы Бэльгіі і Францыі адзначылі Дзяды - традыцыйнае беларускае памінальнае сьвята.

САНКЦЫІ ПАВІННЫ ЗАСТАЦЦА. ЗАЯВА

Ад часу падпісаньня пагадненьня аб Усходнім партнёрстве 7 траўня гэтага года назіралася няўхільнае ўзмацненьне рэакцыі, парушэньня правоў людзей і рэпрэсіўнай палітыкі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Зьявіліся новыя палітычныя вязьні, якіх утрымліваюць без суда, пачасьціліся перасьледы настаўнікаў і іншых беларусаў за ўжываньне беларускай мовы. Пашырыліся звальненьні людзей з працы па палітычных прычынах, зачыняюцца праграмы беларускага радыё там, дзе яны ўзьнікаюць. Жорстка перасьледуецца апазыцыйная беларуская моладзь (нематываваныя арышты, зьбіваньні, пагрозы).
RSS-материал
Материалы, размещенные на сайте могут не совпадать с мнением редакции