Feed aggregator

Набажэнства за дзяцей

НАВІНЫ ПАРАФІІ - сб, 04/09/2010 - 15:46

У нядзелю 29 жніўня ў Беларускай Царкве ў Антвэрпане адбылося Набажэнства за дзяцей у сувязі з надыходам новага навучальнага году. Пасьля Боскай Літургіі дзеці і ўсе, хто прыступае да навукі, атрымалі адмысловае блаславеньне, што будзе спрыяць ім у часе навучаньня.

read more

ФЭСТ СЬВЯТОГА СЭРЦА ІСУСА ХРЫСТА

НАВІНЫ ПАРАФІІ - вс, 20/06/2010 - 11:29

У нядзелю 13 чэрвеня Беларуская Царква ў Антвэрпане разам з фламандскай парафіяй і англа-афрыканскай каталіцкай супольнасьцю адзначыла Фэст Сьвятога Сэрца Ісуса Хрыста, у гонар якога збудаваны храм, у якім ужо сем гадоў штонядзельна адпраўляюцца беларускія Набажэнствы.

read more

Пяцідзённае Паломніцтва ў Рым і Бары

НАВІНЫ ПАРАФІІ - вт, 15/06/2010 - 19:39

Па запрашэньні Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў з нагоды завяршэньня Году Сьвятара, абвешчанага летась Сьвятым Айцом Бенэдыктам XVI-м, пробашч Беларускай Уніяцкай Парафіі Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага сьвятар Ян Майсейчык зьдзейсьніў паломніцтва ў Вечны Горад да магілаў Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, Сьвятога Мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага і Сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, архібіскупа Міраў Лікійскіх, нятленныя мошчы якога спачываюць у італійскім горадзе Бары.

read more