Старонкі

Байкот ЧМ 2018 у Расіі

У Брусэлю на плошчы Шумана сёньня 31 траўня адбыўся інфармацыйны пікет! Мэтай пікета было: Выказаць пратэст супраць правядзеньня мундыяля у краіне якая нясе пагрозу ўсяму цывілізаванаму сьвету.

piket31052018-1.jpg

Успаміны Раднага БНР

Незадоўга да адыхода у Вечнае Жыцьцё адбылася размова з Радным БНР Янкам Жучкам

Усталяваньне памятнай табліцы да стогодзьдзя Беларускай Дзяржаўнасьці, на магілу Раднага БНР Янкі Жучкі

Актывістамі Беларуска- Эўрапейскага Задзіночаньня была ўсталявана юбілейная каменная шыльда на магілу Раднага БНР Янкі Жучкі.

Табліца была асьвячана Сьвятаром Беларускай Грэка Каталіцкай Царквы Айцом Янам Майсейчыкам. Памятны знак быў зроблен на сродкі Радных БНР у Бельгіі і сумленных Беларусаў Бельгіі.

Памяць пра Беларусаў ствараецца іх ахвярнасьцю!

Жыве Беларусь!

У Брусэлі пратэставалі супраць арыштаў у Беларусі 25 сакавіка

На плошчы Шумана ў Брусэлі беларускія актывісты зладзілі пікет з мэтай зьвярнуць увагу на перасьлед ў Беларусі лідэраў апазыцыі і ўдзельнікаў дазволенага мітынгу-канцэрту 25 сакавіка.

26032018-brussel.jpg

ЗВАРОТ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЛЫ ДА ДНЯ ГЕРОЯЎ 2017

Дарагія суродзічы!

У лістападзе шмат якія народы ўшаноўваюць памяць сваіх герояў. Прыкладам, а 11-ай гадзіне 11-га дня 11-га месяца ўся Канада аддае пашану хвілінай маўчаньня сваім змагарам. Ад прадстаўнічкі каралевы да вэтэранаў і звычайных грамадзянаў, старыя і маладыя, з удзячнасьцю прыгадваюць суайчыньнікаў, якія аддалі жыцьцё на алтар Бацькаўшчыны. Ускладаюцца вянкі на магілах невядомых жаўнераў і паўсюль адбываюцца адпаведныя абрады.

Беларускі народ да нядаўняга часу ня ведаў – бо было забаронена ведаць – пра сваіх першых герояў першай у ХХ стагодзьдзі беларускай дзяржавы, нашых слаўных Случчакоў, якія ў 1920 змагаліся за Беларускую Народную Рэспубліку. Толькі ў вольным сьвеце беларусы пра іх ведалі і з удзячнасьцю іх ушаноўвалі ў канцы лістапада.

Беларусы Бруселя правялі акцыю пратэсту

Беларусы, якія жывуць у Бельгіі, ў дзень правядзення саміту „Усходняга партнёрства” зладзілі ў Бруселі акцыю пад назвай „Дзе Ганчар?”. Яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі і партрэты зніклых і забітых у 90-ыя гады палітыкаў Уладзіміра Ганчара, Анатоля Красоўскага, Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкі і журналістаў Зміцера Завадскага ды Алега Бябеніна.

24112017-1.jpg

«Лукашэнка — траянскі конь Крамля»: у Брусэлі пратэставалі супраць Лукашэнкі, хоць ён і не прыехаў

23112017-1.jpg

У Брусэлі прайшоў першы пратэст супраць Лукашэнкі, нягледзячы на тое, што ён адмовіўся ехаць на саміт «Усходняга парнэрства».
24 лістапада ў Брусэлі пачнецца саміт краінаў-удзельніц ініцыятывы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства». Гэта першы саміт Партнэрства, на які быў афіцыйна запрошаны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Аднак 21 лістапада Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што Лукашэнка на саміт не паедзе, беларускую дэлегацыю ўзначаліць кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.

Траянскі конь прыпынены Беларускімі палітычнымі актывістамі

DSCF0611.JPG
На працягу двух месяцаў палітычныя эмігранты рыхтаваліся к прыезду марыянеткі крамля да Брусэлю на саміт “ Усходняга партнерства”. Ад пачатку гэтай кампаніі па “распілу” эўрабюджэта першы раз за дзесяць гадоў, было запалена зялёнае сьвятло для чалавека які выконвае абавязкі прэзідэнта Беларусі! Былы агранамічны чыноўнік , доўга чакаў каманды з лубянкі, як яму паводзіць сябе у гэтай сітуацыі. Ад чаканьня яго нервы здалі і ён пачаў антыўкраінскую шызоідную кампанію, якая добра паказала яго статус.

Партнерства з марыянеткай тэрарыстаў?

23 і 24 лістапада ў Брусэлю адбудуцца пікеты беларускіх палітычных актывістаў, якія супраць прыезда партнера крамлёўскіх мафіёзі! Запрашэньне і жаданьне супрацоўніцтва з гэтым эўрапейскім хуліганам паказвае дно маральнасьці эўрапейскіх прагматычных палітыкаў. Праграма Усходнега партнерства дапамагае эўрачыноўнікам займацца “распілам” эўрапейскага бюджэта, які складаецца з падаткаў працуючых жыхароў Эўропы.

Напярэдадні акцый было ўзята інтэрвью ў палітычнага актывіста Мірона.

Хто прыпыніць “траянскага каня” у Эўропу?

Традыцыйныя Дзяды ў Бельгіі

Першага лістапада Беларусы Бельгіі ўшанавалі памяць сваіх Дзядоў на магіле вядомага кампазытара Міколы Равенскага, які пахаваны ў Лёване.

ravensky01112017.jpg

Было асьвячана надмагільле, якое ўсталявалі беларусы Бельгіі і Францыі на сродкі беларускай эміграцыі ўсяго сьвету.

Стоп крамлёўскай агрэсіі!

2 кастрычніка актывістамі Беларуска Эўрапейскага Задзіночаньня быў праведзены пікет пратэсту супраць агрэсіўнай палітыкі Крамля!

SAM_364451.JPG

Меморандум о восстановлении миропорядка в регионе ОБСЕ (Хельсинки-2020)

Совещание по безопасности и сотрудничеству в Европе, созванное по предложению социалистических государств-участников Варшавского договора, по итогам десяти лет переговоров увенчалось подписанием 1 августа 1975 года Хельсинкского Заключительного акта.

Пікет супраць тэрарызму

8 верасьня ў Брусэлю адбыўся пікет пратэсту ля аднаго з офісаў сусветнага тэрарызму (дыпмісія РФ). Пікет быў арганізаваны актывістамі Беларуска- Эўрапейскага Задзіночаньня у Сьвяточны дзень Беларускай Вайсковай Славы. Гэтым пікетам было даказана, што Беларусы не баяцца тэрарыстаў і не збіраюцца ім скарацца, як гэта робяць розныя чыноўнікі эўраінстытуцый якія павінны быць гарантам бяспекі ў Эўропе.

Віншуем вас са Сьвятам Беларускай Вайсковай Славы!

Жыве Беларусь!
Жыве з Богам!

SAM_3567.JPG

Інфармацыйны пікет у Брусэлю

17 жніўня адбыўся інфармацыйны пікет. Мэтай пікета, было данесьці інфармацыі да жыхароў Брусэля пра небяспеку якая сыходзіць ад крамлёўскага крымінальнага сіндыката, які пад маскіроўкай ваенных манеўраў хоча захапіць маёмасьць Беларускага народа. Палітыкі Эўропы праз свой прагматызм, не хочуць супрацьстаяць крамлёўскім тэхнакратам.

piket17082017.jpg

Стоп вайне!

17 жніўня на плошчы Р. Шумана ў Брусэлю адбудзецца інфармацыйны пікет.
Пікет адбудзецца ад 11 гадзіны да 13.

Мэта пікета: данесьці да жыхароў Брусэля і палітыкаў Эўра інстытуцый, што пад выглядам ваенных манеўраў крамлёўскі злачынны сіндыкат рыхтуе захоп маёмасьці беларускага народа і рыхтуецца да нападу на краіны Эўразьвязу.

Элементы гібрыднай вайны - як пачатак вайны кровапралітнай!

Кожны, хто не пратэстуе супраць вайны гібрыднай, заслугоўвае вайны ў сваім жыцьці!

Пікет арганізаваны актывістамі Беларуска Эўрапейскага Задзіночаньня (БЭЗ)
Запрашаем усіх неабыякавых!

Інфармацыйны пікет у Брусэлю.

Беларусы і Украінцы 23 лютага пікетам адзначылі сьвята стварэньня Беларускай Краёвай Абароны, якая доўгія гады была грунтам і галоўным апірышчам для антысавецкага пасьляваеннага супраціва. Героі таго супраціва змагаліся супраць савецкай антычалавечай сістэмы, якая сёньня змяніла афарбоўку стаўшы крымінальнай тэхнакратычнай мафіяй і хоча кіраваць сьветам.
DSCF0565.JPG

Пратэст супраць элементаў гібрыднай вайны

12 верасьня беларускімі эмігрантамі ў Бельгіі быў зладжаны пікет насупраць будынка Эўракамісіі. Галоўнай мэтай пікетоўцаў была спроба звярнуць увагу людзей на агрэсію, якая сыходзіць ад крамлёўскіх тэрарыстаў. Тэрарысты з крамля нясуць вялікую небяспеку для краін Эўразьвязу. У Беларусі на мяжы з Літвой будуецца атамная станцыя, якая можа быць выкарыстана як завод па вытворчасьці збройнага плутонія. Падчас пікета было распаўсюджана некалькі соцен інфармацыйных бюлетэней у якіх дадзены аналіз сёньняшняй палітычнай сітуацыі.

SAM_2343.JPG

„Не – адмене санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі!”

З такім пасылам актывісты Беларуска-еўрапейскага задзіночання з Бельгіі зладзілі інфармацыйны пікет ля будынку Еўрапейскай камісіі ў Бруселі. Звыш 10 актывістаў выстраіліся з плакатамі і з інфармацыйнымі ўлёткамі, у якіх інфармуюць еўрапейскіх палітыкаў і жыхароў бельгійскай сталіцы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Творчая сустрэча з майстрам беларускага слова Зміцерам Вайцюшкевічам

Хто жадае сустрэцца, каб паслухаць новыя песьні Зміцера Вайцюшкевіча сардэчна запрашаем! Пасьля будзе магчымасьць паразмаўляць і зрабіць фота на памяць.

Lange Beeldekensstraat 18, 2060 Antwerpen, België
15/05/2016

tel: 0485 32 61 70
e-mail: mironkryvich@pandora.be

Разам назаўжды!

25 сакавіка ў Брусэлі актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня быў зладжаны сьвяточны пікет, прымеркаваны да чарговай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта традыцыйнае сьвята, якое ў апошнія гады атрымала новую назву – Дзень Волі - , адзначаецца ўсімі патрыётамі ад 1918 году, калі была адноўлена беларуская дзяржаўнасьць.

DSCF1169.JPG

Дзень Волі

Ад 25 сакавіка 1918 года ўсе Беларусы сьвяткуюць Дзень Волі -Дзень, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка , незалежная вольная дзяржава.

razaminazauzdi.jpg

З гэтай нагоды актывісты Беларуска Эўрапейскага Задзіночаньня ладзяць пікет, які мае адбыцца 25 сакавіка на плошчы Шумана ў Бруссэлі. Пачатак аб 11 гадзіне. Галоўным дэвізам гэтага мерапрыемства будзе “Разам назаўжды”. Гэтым мае засьведчыцца салідарнасьць з братнім Украінскім народам, які сёньня супрацьстаіць крамлёўскай агрэсіі, бо салідарнасьць ёсьць галоўнай зброяй супраць імперыі зла.

ЗАЯВА РАДЫ БНР З НАГОДЫ 20-ГОДЗЬДЗЯ БУДАПЭШЦКАГА МЭМАРАНДУМУ

Дакладна дваццаць гадоў таму, 5 сьнежня 1994 г. у Будапэшце быў падпісаны “Мэмарандум пра гарантыі бясьпекі ў сувязі з далучэньнем Беларусі да Дамовы пра нераспаўсюд ядравае зброі”. Паводле гэтага дакумэнту Рэспубліка Беларусь узяла на сябе абавязак вывесьці з сваёй тэрыторыі ядравую зброю, якая была разьмешчаная на тэрыторыі Беларусі кіраўніцтвам СССР.

Дзень Герояў 2014. Няхай памяць натхняе нас...

Паважаныя Суродзічы, Дарагія Сябры!

«Няхай памяць натхняе нас...»
Словы гэтыя прамовіў на сьвяткаваньні канадыйскага Дня Герояў – 11-га лістапада --- прадстаўнік Kаралевы ў Канадзе Дэвід Лойд Джонсан.

З нагоды нашага Дня Герояў, у гэтыя 94-ыя ўгодкі першага дня Слуцкага Збройнага Чыну, віншую ўсіх вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам і жадаю, каб ПАМЯЦЬ ПРА НАШЫХ ГЕРОЯЎ ДАЛА НАМ СІЛУ ДАВЕСЬЦІ ДА ПЕРАМОГІ ПАЧАТАЕ ІМІ ЗМАГАНЬНЕ ЗА ВОЛЮ СВАЕ ЗЯМЛІ.

Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну

Беларусы!

Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцьці за Беларусь, за нас, за цябе!

Дзевяноста чатыры гады таму, 27 лістапада 1920 году, распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Нашы продкі выступілі на змаганне за сваю дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку. У бой рушылі Слуцкі і Грозаўскі палкі Першай Слуцкай Брыгады Стралкоў БНР. Да іх далучыліся беларускія часткі арміі Генерала Станіслава Булак-Балаховіча, якія раней біліся пад Мазыром - Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады «Зялёнага Дуба».