Старонкі

Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну

Беларусы!

Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцьці за Беларусь, за нас, за цябе!

Дзевяноста чатыры гады таму, 27 лістапада 1920 году, распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Нашы продкі выступілі на змаганне за сваю дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку. У бой рушылі Слуцкі і Грозаўскі палкі Першай Слуцкай Брыгады Стралкоў БНР. Да іх далучыліся беларускія часткі арміі Генерала Станіслава Булак-Балаховіча, якія раней біліся пад Мазыром - Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады «Зялёнага Дуба».

«Зупиніть розпалення ІІІ Світової війни!»

Звернення Патріарха Київського і всієї Руси-України Філарета до глав держав, парламентів та народів Європи

Дапамога Ўкраінскім вайскоўцам ад Беларусаў

Сёньня на выставе ваеннай амуніцыі ў Іпры (Бэльгія) актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня была закуплена партыя рэчаў для ўкраінскіх вайскоўцаў, што змагаюцца сёньня з расейскім агрэсарам на ўсходзе Ўкраіны. Сродкі былі сабраныя Беларусамі Бельгіі, Францыі і Нямеччаны.

20092014.jpg

Пікет салідарнасьці

Сёньня 10 верасьня адбыўся пікет на Плошчы Роберта Шумана ў Брусэлю. На пікет прыйшлі людзі якія адчуваюць небяспеку і якія разумеюць, што такое салідарнасьць у цяжкі і трывожны час. Мэтай пікета было давесьці да жыхароў Эўропы і чыноўнікаў Эўраструктур, что прагматызм і палітычныя гульні з крамлёўскімі тэрарыстамі прывяло да крывавых паследстваў. Што мы бачым сёньня на Украіне!

10092014-1.jpg

Збор сродкаў на захаваньне магілы Міколы Равенскага

Мікола Равенскі – выбітны беларускі кампазытар, аўтар музыкі да знакамітага духоўнага гімну Беларусі ”Магутны Божа”. Ён спачыў і пахаваны ў бэльгійскім горадзе Лёвэн .

P1050053.jpg

Падчас апошняга наведваньня ягонай магілы ў Дзень Волі 25 сакавіка 2014 году грамада беларусаў Бэльгіі зьвярнула ўвагу на шыльду, што зьявілася на суседняй магіле. У ёй зьмяшчалася інфармацыя аб тым, што для захаваньня магільніка родныя ці блізкія павінны аплаціць чарговы ўнёсак. Паводле мясцовага заканадаўства, магілы, за якія не ўнесена плата за чарговы тэрмін, падлягаюць выдаленьню як незапатрабаваныя, а парэшткі крэміруюцца.

ДЗЕНЬ ВОЛІ

Дарагія Суродзічы!

Зьвяртаюся да вас сёньня з трывогай на душы. Падзеі на Украіне паказалі сьвету да якой скрайнасьці Масква гатовая пайсьці, каб вярнуць імпэрыю. Не зважаючы на законы міжнароднага сужыцьця, на міжнародныя - ёю падпісаныя - дагаворы і на аднагалоснае асуджэньне ўсяго сьвету, Расея напала на суседнюю дзяржаву пад выдуманым прэтэкстам небясьпекі, якая маўляў пагражае «рускамоўнаму» насельніцтву гэтае дзяржавы. У трыццатыя гады напад на суседнюю дзяржаву пад падобным прэтэкстам быў першым крокам да найстрашнейшай сусьветнай вайны, якую перажыло чалавецтва.

Салідарнасьць з украінскім народам у Антвэрпане

18 сакавіка 2014 актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня зладзілі чарговую акцыю пратэсту супраць Крамлёўскай агрэсіі. Пікет адбыўся насупраць будынку расейскага кансуляту ў Антвэрпане. Удзел у ім узялі прадстаўнікі беларускай і украінскай дыяспары.

18032014-1.jpg

18032014-3.jpg

Мы памятаем

У памяць аб Героях-Случчаках, што паклалі свае жыцьці за “нашу і вашу свабоду”, 27 лістапада актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня зладзілі інфармацыйны пікет на плошчы Шумана ў Бруссэлі насупраць будынкаў Эўраінстытуцый.

На пачатку акцыі Радны БНР Зьміцер Піменаў зачытаў вітальны ліст ад старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пікетаваньне швэдскай амбасады ў Брусэлі

22 траўня актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня маюць намер пікетаваць амбасаду Швэцыі ў Брусэлі.

Акцыя мае адбыцца з 11 да 13 гадзіны на вуліцы Люксембургу (rue de Luxembourg).

За больш дакладнай інфанмацыяй зьвяртацца да арганізатараў акцыі:

mironkryvich@pandora.be
+32 485 32 61 70

ЦЫРК НА ЎСЮ ЕЎРОПУ

У правінцыйным гарадку заезджы цырк пачаў несці страты. Дырэктар цырка Ціцянок што ні рабіў, як ні стараўся – не гараць людзі жаданнем ісці да яго, хоць ты забіся. Шчыра кажучы, а хто туды пойдзе, калі там такое дзеецца. Мяркуйце самі. Канферансье (яго функцыі выконваў блазан, былы доктар камумістычных навук Іван Іванавіч Пантановіч) узнёсла аб’яўляе:
- Зараз на арэну выйдзе Ян Чэўскі – чалавек-патрыёт з фенаменальнай памяццю!

ВІЗІТ МІНАТАЎРА

Мусіць, месяц таму старшыня калгаса Сямён Малашка (мянушку Блюхер ён атрымаў за свае распусныя кулакі) загадаў сялянам з’явіцца на сход. Наступнай раніцай прыпаўзлі ўсе, нават кульгавы настаўнік Язэп Міхайлавіч. Людзей сабралася ля сотні. Мужыкі дружна засмалілі цыгаркі, бабы, як заўсёды, языкамі чэшуць, шумяць-гадаюць: што здарылася, няўжо зноў бяда якая накаціла? Нецерпліва чакаюць Блюхера. Нарэшце і ён прыпёрся.

“АПАЗЫЦЫЯ” ПАВІННА ЗЬНІКНУЦЬ.НАПЕРАДЗЕ ВЫЗВОЛЬНЫ РУХ

У сярэдзіне сьнежня, прыехаўшы ў Нью-Ёрк з Варшавы, я меў гутарку па тэлефоне з адным вядомым старэйшым беларускім дзеячом К., які ў каторы раз выказаў мне абурэньне гэтай “апазыцыяй” зь Беларусі. “Слухайце, — кажа, — што гэта за людзі там пайшлі?! Якая ж гэта, да халеры, апазыцыя?! Нічога ж беларускага няма. У іх жа няма душы беларускай. Прыехалі зноў нейкія тры кабеты ў Вашынгтон. Ім даюць беларускіх перакладчыкаў, а яны: “Нет, мы по-русски, чтобы понятно было.” Каму “понятно”? Амэрыканцам?

Архіпастырскі візыт Экзарха ў Антвэрпан

2 сьнежня 2012 г. ў перапоўненым саборы Парыжскай Божай Маці адбылася інтранізацыя новага грэка-каталіцкага Экзарха ўладыкі Барыса Гудзяка.

Ушанаваньне памяці Слуцкіх паўстанцаў у Бэльгіі.

Святкаваньне Беларускага Збройнага чыну ў Беларускай грамадзе Антверпану пачалося з творчай вечарыны беларускага музыкі Змітра Вайцюшкевіча 25 лістапада.

Выніковы Мэмарандум

Трэба дамагацца як найшырэйшага прызнаньня міжнароднай супольнасьцю, што Аляксандар Лукашэнка і дзяржаўныя органы пад ягоным кантролем, пры адсутнасьці дэмакратычнай легітымнасьці, ня ёсьць правамоцным і дзеяздольным прадстаўніцтвам Беларусі, асабліва у разе прыняцьця ад імя Беларусі абавязкаў і пагадненьняў з наступствамі, якія абмяжоўваюць ці абцяжарваюць яе сувэрэнітэт або датычаць распродажу дзяржаўнай маёмасьці. Гэткія пагадненьні ня будуць абавязковыя для дэмакратычнай беларускай дзяржавы ў будучыні, а стануць прадметам перагляду і магчымага скасаваньня або карэкцыі.

Успамін Сьвятога Мучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага

Сёньня сьвяткуе наша Маці Сьвятая Царква ўрачыстасьць Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага, чыё жыцьцё было кароткім, але поўным гераізму і сьвятасьці, паслушэнства Царкве і веданьня Праўды.

Фэст у гонар Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага

11 лістапада Беларуская царква ў бэльгійскім горадзе Антвэрпане адзначыла сваё парафіяльнае сьвята – Дзень памяці Сьвятога Мучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага. Чарговы раз урачыстая Боская Літургія зграмадзіла больш за сотню вернікаў і прыяцеляў парафіі, сярод якіх і беларусы, і фламандцы, і прадстаўнікі іншых народаў, што цэняць скарб Хрыстовай веры і царкоўнай Еднасьці.

Дзяды ў Бэльгіі

1 лістапада беларусы з Бэльгіі і Францыі ў чарговы раз сабралася разам, каб ушанаваць памяць усіх спачыўшых продкаў і памянуць тых, хто спрычыніўся да беларускай гісторыі.

Успамін Дзядоў у Бэльгіі

У чацьвер 1 лістапада Беларуская грамада ў Бэльгіі чарговы раз зьбярэцца разам, каб ушанаваць памяць усіх спачылых продкаў, у народнай традыцыі называных Дзядамі.

Вернікі Беларускай парафіі Сьвятамучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў г. Антвэрпане зьбяруцца на Вялікую Паніхіду ў капліцы пры царкве Сьвятога Сэрца аб 11.30 гадзіне. Пасьля Набажэнства ўспамінальнае мерапрыемства, паводле шматгадовай традыцыі, працягнецца ў Лёвэне, на магіле сьветлай памяці Міколы Равенскага, беларускага патрыёта і выбітнага кампазытара.

Адрас Беларускай царквы ў Антвэрпане:
Lange Beeldekenstraat 18-22, 2060 Antwerpen

Круглы стол у Брусэлі

17 кастрычніка ў будынку Эўрапарламента з ініцыятывы польскага палітыка Марэка Мігальскага адбылася сустрэча эўрапейскіх палітыкаў з прадстаўнікамі розных палітычных партый і рухаў з Беларусі.

Беларусы пікетавалі будынак Рады Эўропы

plakat15102012sm.jpgНекалькі беларускіх актывістаў з Бэльгіі, Нямеччыны ды Францыі пікетавалі будынак Рады Эўропы у Брусэлі. Сёньня міністры замежных справаў краінаў ЭЗ вырашалі пытаньне працягу санкцыяў супраць беларускіх уладаў.

Пікет насупраць будынку Рады Эўропы ў Брусэлі

15 кастрычніка, у дзень чарговага паседжаньня Рады Эўропы, на якім мае ўсхваліцца падаўжэньне дзеяньня санкцыяў у дачыненьні да ўладаў Беларусі, актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня ладзяць інфармацыйны пікет у цэнтры бельгійскай сталіцы.

Выбарчы спектакль вачамі беларускіх эмігрантаў

Грамадзкае назіраньне за наведваньнем беларускай амбасады ў Брусэлі людзьмі, якія стаяць на консульскім ўліку як грамадзяне Беларусі, быў прымеркаваны мерапрыемству, якое акупацыйны рэжым называе “выбары”. Такія пікеты-назіраньне актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня ладзяць пачынаючы з так званых выбараў 2006 года.

У Брусэлі перад амбасадай Рэспублікі Беларусь адбыўся пікет у падтрымку байкоту «выбараў»

У пікеце бралі ўдзел актывісты Беларуска-Еўрапейскага Задзіночаньня, Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ, Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі і іншыя беларусы з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, якія пражываюць у Бэльгіі.

Пікет насупраць будынку нямецкай амбасады у Брусэлі

21 верасьня актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня быў зладжаны інфармацыйны пікет ля будынку нямецкай амбасады ў сталіцы Эўразьвязу. Падчас пікету быў распаўсюджаны чарговы нумар інфармацыйнага бюлетэня на ангельскай і французкай мовах, у якім выказваўся пратэст супраць супрацоўніцтва нямецкага міністэрства унутраных справаў з беларускім.