Старонкі

Развагі аб самасьвядомасьці ў палітыцы

Нацыянальная самасьвядомасьць і яе ўвасабленьне (у лучнасьці з эканамічным і культурным інтарэсам) зьяўляецца крыніцай і галоўнай мэтай утварэньня незалежнай дзяржавы. Нацыянальная самасьвядомасьць у значнай ступені вызначае палітычную сістэму, мае ўплыў на эканоміку, культуру і сацыяльныя паводзіны. Галоўнай каштоўнасьцю нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў заўсёды былі і ёсьць: нацыянальная мова, незалежная дзяржава, гістарычная культура і грамадзкая свабода. Беларус ёсьць індывідуалістам, але змагаецца (калі змагаецца) ня толькі за сваё індывідуальнае права, але і за справядлівасьць і грамадзкі лад.

Беларусы Бэльгіі супраць нямецкай палітыкі супрацоўніцтва з дыктатарам

9824_original.jpg

З мэтай выказаць сваё абурэньне на супрацоўніцтва нямецкага ўраду з беларускімі карнымі структурамі актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня падалі заяўку на правядзеньне пікету насупраць нямецкай амбасады ў Брусэлі. Акцыя мае адбыцца 21 верасьня.

Беларусы Бэльгіі заклікаюць усіх беларускіх актывістаў у замежжы далучыцца да акцыі і пікетаваць нямецкія амбасады ва ўсіх краінах Эўропы.

За дадатковай інфармацыя зьвяртацца па адрасе mironkryvich@pandora.be

БЭЗ-Інфа

Гутарка са Зьмітром Вайцюшкевічам у Амстэрдаме

12 траўня ў межах грамадскай кампаніі « Эўрапейская салідарнасьць з Беларусьсю» музыка Зьміцер Вайцюшкевіч наведаў з канцэртам Амстэрдам. Сустрэча была арганізаваная пры дапамозе Леры Красоўскай і грамадскай ініцыятывы “Мы памятаем”.
Каб паслухаць песьці вядомага беларускага сьпевака ў сталіцу Каралеўства Нідэрланды завіталі беларусы з Бэльгіі і Францыі.

Тень на плетень,или недетская юстиция от совестливого архиепископа

“Любите врагов ваших, благословляйте проклинающих вас,
благотворите ненавидящим вас и молитесь за обижающих вас,
да будете сынами Отца Вашего Небесного”

(Евангелие от Матфея 5:44-45)

1. Когда дело касается священнослужителей, особенно епископата, призванного быть образцом и учителем благочестия, то справедливо от них ожидать чего-то чистого, возвышенного, исполненного благодати и истины. Поэтому совсем неожиданным и удручающим оказалось случайно попавшее под руку интервью с архиепископом православной Новогрудско-Лидской епархии РПЦ Гурием Апалько, распространяемое на сайте вверенной ему епархии и в печатных “Новогрудских епархиальных ведомостях”.

Інтарэсы Беларусі на канфэрэнцыі ў Брусэлі прадстаўляла Рада БНР

У Брусэлі ў Эўрапарлямэнце адбылася міжнародная канфэрэнцыя «Прававое ўрэгуляваньне злачынстваў камунізму».

Зьміцер Дашкевіч: Змагайся за веру - Ліст да Анастасіі Палажанкі

Бачу, Насьценька, супакой нам толькі сьніцца. І сьніцца ён нам толькі ў памяшканьнях камернага тыпу. На волі не да сну. Дык дзякуй самому гуманнаму суду ў сьвеце, што даюць шанец перавесьці дыханьне , набрацца сілаў, умацаваць веру!

Дзень смутку і жалобы беларусаў

26 красавіка актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня зладзілі інфармацыйны пікет ля беларускай амбасады ў Брусэлі. Падчас акцыі была распаўсюджана некалькі сотняў інфармацыйных бюлетэняў БЭЗу на французкай і ангельскай мовах аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствах, а таксама аб небяспецы, якая сыходзіць ад будаўніцтва атамнай электрастанцыі па расейскім праекце ў Беларусі.

P1010535.jpg

Абаронім "мірны атам" ад вар'ятаў!

26 красавіка жалобны дзень ў Беларусі.
У гэты дзень актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня ладзяць пікет насупраць беларускай амбасады ў Брусэлю, каб чарговы раз зьвярнуць увагу жыхароў эўрапейскай сталіцы на небясьпеку, якая можа сыходзіць ад неахайнага абыходу з атамнай энергетыкай.

Галоўным лёзунгам акцыі мае стацца заклік да эўрапейскіх палітыкаў зрабіць усё магчымае, каб кіраваньне "мірным атамам" не папала ў рукі да вар'ята.

Пачатак акцыі аб 12 гадзіне

За дадатковай інфармацыяй зьвяртацца на эл. адраc:

mironkryvich@pandora.be

Памолімся за тых, хто цярпіць несправядліва

У сваім велікодным звароце Апостальскі візытатар для беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся да тэмы сьмяротнага пакараньня і галадовак пратэсту.

Я выбіраю Раду БНР

«Беларуская Народная Рэспубліка — гэта тое, што ў нас павінна быць і будзе, — піша Ўладзімер Някляеў. — Гэта тая Беларусь, да якой мы ніяк ня можам дайсьці. Таму час ад часу зьяўляюцца павадыры.

Адзін зь іх — доктар Ганс-Георг Вік, які прапанаваў стварыць беларускі ўрад у выгнаньні. Каб ён прадстаўляў за мяжой Беларусь. Доктар Ганс-Георг Вік ды іншыя дактары будуць гэты ўрад падтрымліваць — і ён давядзе нас да новай, дэмакратычнай Беларусі.

Дзень незалежнасьці – 25 сакавіка

Сёлета на фоне агульнага смутку з-за сумных падзей у Беларусі і Бэльгіі, беларусы Бэльгіі вырашылі не праводзіць традыцыйных сьвяточных ўрачыстасьцяў, прымеркаваных да дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 сакавіка яны ўскладуць кветкі да магілы Раднага БНР сьветлай памяці спадара Янкі Жучкі, а пасьля памоляцца за Беларускі народ ў Беларускай Царкве ў горадзе Антвэрпане.

Заклікаем ўсіх хрысьціянаў, якім не абыякавы лёс Бацькаўшчыны - Беларусі, далучыцца да малітвы. Набажэнства мае распачацца а 12 гадзіне па адрасу: Lange Beeldekensstraat 20, Antwerpen.

Інфармацыйны пікет

23 лютага ў дзень вынясеньня несправядлівага прыгавора Беларускаму герою Сяргею Каваленка, беларускімі актывістамі быў зладжаны пікет падчас якога была распаўсюджана вялікая колькасьць чарговага інфармацыйнага бюлетня.

Сумны вынік

Ініцыятыва па збору дапамогі для сям'і беларускага героя Сяргея Каваленкі атрымала сумны і прадказальны вынік: Беларусаў, тым больш сумленных, на эміграцыі вельмі і вельмі мала. Беларусы ў эміграцыі мала чым розьняцца ад тых, хто жыве ў сучаснай Беларусі. Гэтыя людзі толькі змянілі беларускую шкварку на эўрапейскую. У іх знаходзяцца сродкі, каб па некалькі разоў на год наведваць эўрапейскія курорты для адпачынку, яны могуць сабе дазволіць набыцьцё аўтамабіляў і дарагой маёмасьці. Толькі на дапамогу сыну і дачцы Сяргея Каваленкі не знайшлося некалькіх эўра.

Развагі пра палітыку і пра палітыкаў пасьля інфармацыйнай акцыі ў Стразбургу

silent_europe.JPGБеларус, што воляй лёсу стаў палітычным уцекачом, ня можа сядзець склаўшы рукі заляпіўшы свае вушы і вочы эўрапрагматызмам. Ён увесь час намагаецца зрабіць штосьці карыснае для сваёй Радзімы.

У Брусэлі прайшоў пікет, прысьвечаны праблемам Беларусі

Пікетоўцы выйшлі да будынку Эўракамісіі з плякатамі і бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Інфармацыйны пікет ля будынку ПАРЭ ў Страсбурзе

25122012_1sm.jpg25 студзеня беларусы Францыі, Бэльгіі і Нямеччыны правялі інфармацыйны пікет ля будынку Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Страсбурзе. Галоўнай мэтай правядзеньня акцыі было заклікаць эўрапейскіх палітыкаў “абудзіць сумленьне” і спыніць “імітацыю барацьбы з дыктатурай у Беларусі!”

Інфармацыйны пікет у Страсбургу

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) 25 студзеня плянуе абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі.

Абмеркаваньне беларускага пытаньня мае распачацца а 10 гадзіне, а ад 9 раніцы актывісты Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньня маюць распачаць інфармацыйны пікет перад будынкам ПАРЭ з заклікам да прадстаўнікоў Рады Эўропы « Спыніць імітацыю змаганьня з дыктатурай ў Беларусі!».

Дапаможам сям’і беларускага патрыёта Сяргея Каваленкі!

small_kavalenka.jpgДарагія сябры! Ужо больш за 2 месяца знаходзіцца пад сьледствам беларускі патрыёт Сяргей Каваленка. Яго вінавацяць паводле артыкула 415 «Ухіленьне ад адбываньня пакараньня» за парушэньні рэжыму падчас «хатняй хіміі», прысуджанай актывісту ў 2010 годзе за тое, што 7-га студзеня ён вывесіў на гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг.

Пакуль Сяргей Каваленка трымае галадоўку пратэсту ў сьледчым ізалятары, яго жонка Алена сама спраўляецца з двума малымі дзецьмі.

Беларускія актывісты ў эміграцыі заклікаюць ўсіх сумленных беларусаў дапамагчы сям’і Сяргея Каваленкі.

Рада БНР патрабуе абвяшчэньня расейскага амбасадара ў Беларуси «пэрсонай нон грата»

З нагоды апошніх выказваньняў Аляксандра Сурыкава Рада БНР распаўсюдзіла заяву наступнага зьместу:

“Як стала вядома, амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі спадар Сурыкаў заявіў у інтэрвію газэце “Звязда”, што ў выпадку абвастрэньня валютна-фінансавай сытуацыі Беларусі “варта падумаць пра пераход на агульную з Расеяй валюту”. Ён таксама даў зразумець, што Масква будзе перашкаджаць вытворчасьці легкавых аўтамабіляў на тэрыторыі Беларусі, калі яна будзе наладжаная ў абыход інтарэсаў Расеі.

Галадоўка салідарнасьці ў Бруссэлі

4 студзеня беларукі палітычны актывіст Зміцер Піменаў на знак салідарнасьці са зьняволеным Сяргеем Каваленкам паспрабаваў правесьці пікет насупраць беларускай амбасады ў Бельгіі.

04012012-1.jpg

Гэта была ўжо другая акцыя за апошнія некалькі дзён, але нажаль і яна скончылася брутальным затрыманьнем Зьмітра Піменава супрацоўнікамі брусэльскай паліцыі, якія, як пабітыя сабакі, апускалі вочы да долу ад сораму, што ім прыходзіцца рабіць брудную справу па загаду свайго «ліберальнага» начальства.

Цярністы шлях Міколы Равенскага

Імёны нашых пісьменнікаў, кампазітараў, вучоных, артыстаў, якія жылі і працавалі ў розных краінах, маглі б скласці гонар любому народу. Сярод іх імя аўтара гімна «Магутны Божа» Міколы Равенскага, з дня народзінаў якога сёлета ў снежні спаўняецца 125 гадоў.

Стоп сьмяротнаму пакараньню

piket28112011-sm.jpgАктывістамі Беларуска- Эўрапейскага задзіночаньня быў праведзены інфармацыйны пікет у падтрымку двух маладых людзей бяздоказна абвінавачаных у зьдзяйсненьні тэракту ў мінскім метро –Канавалава і Кавалёва. Акцыя была накіравана таксама супраць сьмяротнага пакараньня ўвогуле як праява дзікунства і барбарства. Пікетоўцы трымалі плакат з выявамі абвінавачаных і надпісам «Уратуйце іх жыцьці». Была распаўсюджана вялікая колькасьць інфабюлетнёў на ангельскай, французкай і фламанскай мове.

Не сьмяротнаму пакараньню!

30 лістапада ў сталіцы Беларусі Менску суддзі, што выконваюць загады дыктатара Лукашэнкі, могуць падтрымаць патрабаваньне пракурора і прысудзіць двух маладзёнаў да сьмяротнага пакараньня!

Пікет супраць сьмяротнай кары Канавалаву і Кавалёву ў Брусэлі

Актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня правялі інфармацыйны пікет у падтрымку двух маладых людзей, якіх вінавацяць у зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім мэтро. Пікетоўцы трымалі плякат з выявамі абвінавачаных і надпісам "Уратуйце іх жыцьці".

Гадавіна Слуцкага Збройнага Чыну

Сёньня беларусы Бэльгіі адзначылі чарговую гадавіну Слуцкага Збройнага Чыну. У Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве Антвэрпана у часе Літургіі адбылася малітва за Слуцкіх паўстанцаў і ўсіх беларускіх герояў і пакутнікаў, аддаўшых свае жыцьці за волю і незалежнасьць Бацькаўшчыны. Радны БНР айцец Ян Майсейчык зачытаў зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, у якім падкрэслівалася, што менавіта Слуцкія паўстанцы ў сваім адчайным і няроўным змаганьні з бальшавіцкаю цемраю найбольш яскрава выявілі годнасьць Беларуса ў тыя жахлівыя часы.