Старонкі

Вера Рамук

Беларуская супольнасьць у нашай краіне і ва ўсім сьвеце панесла вялікую страту: 5 траўня ў Чыкага пасьля нядоўгай хваробы памерла Вера Рамук, вельмі актыўная дзеячка нашага эмігранцкага асяродьдзя ў другой палове мінулага і ў пачатку цяперашняга стагодьдзяў.

Пікет салідарнасьці ў Брусэлі

05052010-5.jpg5 траўня, напярэдадні вынясеньня прыгавору палітычнаму вязьню Міколе Аўтуховічу Раднымі БНР у Бэльгіі быў зладжаны пікет салідарнасьці з вязьнямі сумленьня ў Беларусі. Актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня была распаўсюджана вялікая калькасьць улётак на ангельскай і французкай мовах.


Пікет салідарнасьці ў Брусэлі

На плошчы Р. Шумана 5 траўня а 14 гадзіне адбудзецца палітычны пікет. Акцыя ладзіцца з мэтай праявіць салідарнасьць з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі і выказаць пратэст супраць новай хвалі рэпрэсіяў на журналістаў незалежных СМІ.

Прапануем прыняць ўдзел усіх неабыякавых да палітычнай сытуацыі ў Беларусі.

26 красавіка – дзень памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы

small_cher-26042010-1.jpgРаднымі БНР былі арганізаваны пікеты ў дзень смутку і ўспаміну ахвяр Чарнобыльскай АЭС. Пікеты адбыліся насупраць беларускай амбасады ў Бэльгіі і насупраць будынкаў Эўрапейскіх інстытуцыяў. Падчас пікетаў было распаўсюджана вялікая колькасьць улётак, на розных эўрапейскіх мовах.

«Основное препятствие» для диалога Москвы и Ватикана глазами греко-католиков

Олег ТурияНа протяжении многих лет, в том числе и в последнее время, официальные представители Русской Православной Церкви Московского Патриархата утверждают, что одним из главных препятствий для нормализации отношений с Римом продолжает оставаться ситуация на Западной Украине, где «униатами были разгромлены три православных епархии». А как оценивают ту же ситуацию в стане самих греко-католиков, т.е. стороны, по убеждению оппонентов, непосредственно виновной в разжигании конфликта? Ответом на этот вопрос может послужить материал, опубликованный на сайте «Религиозно-информационной службы Украины» 24.09.09.

Адыйшоў да Госпада айцец Кастусь Маскалік

айцец Кастусь Маскалік12 красавіка 2010 году ў Лёндане на 92 годзе жыцьця адыйшоў да Госпада старэйшы беларускі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Кастусь Маскалік, шматгадовы працаўнік Беларускай Місіі ў Вялікай Брытаніі і беларускай сэкцыі Радыё Ватыкан.

Жестокая посадка

novodvorskaja.jpg13 апреля, 65 лет назад, Советская Армия (в недобрый час, в несчастную минуту) вступила на территорию Австрии. Злополучной Австрии, которую ее не сын, а выродок Гитлер прихлопнул аншлюсом, а в конечном итоге следом за этим придурком пришли советские войска. Неужели это не повод для Медведева съесть шницель по-венски, а для Путина – отрезать себе кусочек торта "Захер"? Ведь Словакию потащили же на праздник ее оккупации своими войсками.

СЯРГЕЙ НАВУМЧЫК: Зьбіцьцё дэпутатаў БНФ: хроніка

Пятнаццаць гадоў таму у Авальнай залі Дома ўраду былі зьбітыя дэпутаты Апазыцыі БНФ, якія абвясьцілі галадоўку супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму.

Пахаваньне спадарыні Зоі Смаршчок-Жалязоўскай

Правесьці спадарыню Зою Смаршчок-Жалязоўскую ў апошні шлях прыехалі яе сябры і знаёмыя з розных краінаў Эўропы. Сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня, прысутныя на паховінах, разгарнулі гістарычную рэліквію Беларускай дыяспары - сьцяг Згуртваньня Беларускіх Студэнтаў у Бэльгіі 1948 году, сябрам якога зьяўлялася спадарыня Зоя, і Беларускі нацыянальны сьцяг, увенчаныя жалобнымі чорнымі стужкамі.

Спачуваньне Польскаму народу

Katyn10 красавіка актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня наведалі Польскую Амбасаду ў Брусэлі і выказалі свае спачуваньні з прычыны трагічнай гібелі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і польскай эліты, якая накіроўвалася на ўшанаваньне памяці ахвяраў Катынскай трагедыі.

Зазначаючы неардынарнасьць сітуацыі, калі ў адну хвіліну Рэспубліка Польшча пазбавілася ўсяго вышэйшага кіраўніцтва, сябры БЭЗу выказваюць сваю занепакоенасьць тым, што прычыны сёньняшняй трагедыі могуць быць не проста жахлівым зьбегам абставін, але спланаванай антыпольскай акцыяй.

Івонка Сурвіла: Думкамі мы сёньня з усімі нашымі польскімі прыяцелямі

Дарагія сябры,

Зь вялікім болем даведалася пра страшэнную трагедыю, якая напаткала сёньня польскі народ. Ад імя Рады БНР хачу выказаць глыбокае спачуваньне польскаму народу. Думкамі мы сёньня з усімі нашымі польскімі прыяцелямі, якія столькі зрабілі апошнімі гадамі, каб памагчы Беларусі ўва ўсіх галінах жыцьця.

Івонка Сурвіла
Старшыня Рады БНР

Спачыла ў Богу сп. Зоя Смаршчок-Жалязоўская

Напярэдадні Вялікадня Беларускую патрыятычную дыяспару ў Бэльгіі напаткала сумная навіна: у суботу З красавіка адыйшла да Госпада спадарыня Зоя Смаршчок-Жалязоўская, удава праваслаўнага сьвятара Аўгена Смаршчка.

Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на свята Пасхі Хрыстовай 2010 году

archim-gajek.jpgПастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на свята Пасхі Хрыстовай 2010 году

Пачэсныя Айцы святаслужыцелі!
Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!
Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!

Велікодныя разважаньні айца Аляксандра Надсана

medium_Nadsan.thumbnail.jpgНядаўна мне давялося ісьці адной вуліцай Лёнданскага прадмесьця. Вуліца была амаль пустая, толькі крыху далей я бачыў чалавека, які стаяў, абапёршыся аб сьцяну дома. З выгляду ён быў адным з тых, каго ангельцы называюць далікатна «gentleman of the road», а беларусы «бомж». Калі я зраўняўся з ім, ён, гляняўшы, плюнуў са злосьцю ў мой бок. Ад нечаканасьці я разгубіўся і доўга ня мог прыйсьці да сябе. Мяне мучыла думка, што змесіла гэтага чалавека выказаць такім чынам сваё стаўленьне да сьвятароў (мая вопратка не пакідала сумневу, хто я).


Сьвяткаваньне 25 Сакавіка ў Бэльгіі

25 сакавіка аб 11 гадзіне раніцы ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве гораду Антвэрпану распачалася сьвяточная літургія з нагоды сьвяткаваньня Сьвята Дабравешчаньня і Дня Незалежнасьці Беларусі.

Расклад Набажэнстваў у Беларускай Царкве ў Антвэрпане на Тыдзень Пакутаў і на Вялікдзень

Вербніца – Уваход Госпада ў Ерусалім:
Нядзеля 28 сакавіка а 12.00 гадз. Боская Літургія Сьв. Яна Залатавуснага і асьвячэньне вербаў;

Чысты Чацьвер – Успамін Тайнай Вячэры:
Чацьвер 1 красавіка а 19.00 гадз. Вячэрня з Літургіяй Сьв. Васіля Вялікага;

Вялікая Пятніца – Успамін Укрыжаваньня і Пакутаў Госпада:
Пятніца 2 красавіка а 18.00 гадз. Ютрань з 12-цю Евангельлямі Мукаў Госпада Ісуса Хрыста; (Набажэнства адбудзецца ў капліцы).

ПАСХА – Вялікоднае Набажэнства:
Ноч з 3 на 4 красавіка,

23.00 гадз. Паўночніца з Канонам перад Сьвятой Плашчаніцай
00.00 гадз. Вялікодная Ютрань і Літургія Сьвятога Яна Залатавуснага

Тэст на талерантнасць даў адмоўны вынік, або З бальшавіцкім падыходам

Дасланыя сродкам масавай інфармацыі тэксты афіцыйных дакументаў, датычных былой царквы Сьвятога Духа ў Менску, даюць падставу сьцьвярджаць, што дзяржава праводзіць палітыку дыскрымінацыі грэка-каталіцкай супольнасьці г. Менска і Беларусі наогул.

РАСПРАДАЮЦЬ БЕЛАРУСЬ, КАБ ПАЗЬБЕГНУЦЬ АДКАЗНАСЬЦІ

10 студзеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.

Сяргея Каваленку вызвалілі зь сьледчага ізалятару

Арыштаваны за вывешваньне нацыянальнага сьцяга на гарадзкой ёлцы ў Віцебску сябар КХП БНФ кажа, што зусім не чакаў, каб яго адпусьцілі зь СІЗА. Бо толькі ў суботу пракуратура прыняла рашэньне трымаць яго пад вартай да 2-х месяцаў. Сяргей Каваленка знаходзіцца на волі яшчэ толькі лічаныя гадзіны. Пра сваё вызваленьне зь сьледчага ізалятару пад падпіску аб нявыезьдзе ён даведаўся каля 5-й вечара:

Барыс Хамайда прапануе лічыць Сяргея Каваленку палітвязьнем

У Віцебску адбылося першае пасяджэньне аргкамітэту, створанага дзеля падтрымкі Сяргея Каваленкі і ягонай сям’і.

У аргкамітэт увайшлі мясцовыя прадстаўнікі розных палітычных партый і грамадзкіх арганізацый. Сёньня ўвечары яны раіліся з маці Сяргея Каваленкі, спадарыняй Лідзіяй, і ягоным братам Віталем, як найбольш эфектыўна арганізаваць падтрымку актывіста, зьмешчанага ў сьледчы ізалятар.