Мінулай ноччу на ўсіх жылых дамах па цотным баку вуліцы імя Валянціны Церашковай у Віцебску зьявіліся шыльды "Вуліца імя Уладзімера Плешчанкі".
Вядомы віцебскі апазыцыянэр, які пайшоў з жыцьця год таму, жыў на вуліцы імя Валянціны Церашковай у доме № 30, корпус 1. Сёньня яму б споўнілася 59 гадоў.