Рада БНР выступіла з патрабаваньнем неадкладна вызваліць Сяргея Каваленку, якога затрымалі ў Віцебску за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга.
“Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае захапленьне сьмелым учынкам беларускіх патрыётаў, якія 7-га студзеня ўзьнялі на каляднай ёлцы ў Віцебску (самай высокай у Беларусі) Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, і патрабуе неадкладнага вызваленьня арыштаванага за гэта актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі” – гаворыцца ў заяве.