На 9-ты дзень пасьля сьмерці сьвятой памяці Веры Рыч - 29 сьнежня 2009 г. - у капліцы Душпастырскага цэнтра Сьв. Язээпа ў 18:30 была адслужаная заўпакойная Літургія за спачын яе душы. Літургію адслужыў архімандрыт Сяргей.
Спадарыня Вера адышла да Бога ў нядзелю 20 сьнежня ў сваім дому пасьля ўдзелу ў Боскай Літургіі ў Беларускай Каталіцкай Місіі ў Лёндане, да самага апошняга дня захаваўшы лучнасьць з Беларусьсю і Беларускай Царквой.
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадарыня Івонка Сурвілла з нагоды сьвята Нараджэньня Хрыстовага і надыходзячага Новага 2010 году даслала свае віншаваньні Беларускай грамадзе ў Бэльгіі:
Віншаваньне старшыні Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня
Паважаныя Беларусы!
Прыміце ад усяго сэрца віншаваньні з нагоды Сьвята Нараджэньня Збаўцы нашага Ісуса Хрыста і надыходзячага Новага 2010 году.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з калядным прывітаньнем.
“Дарагія суродзічы-беларусы! – гаворыцца ў прывітаньні, – Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з надыходзячымі сьвятамі і жадаю вам іх правесьці з радасьцю ў сэрцах вашых, бо – Хрыстос нарадзіўся!
З нагоды Сьвята Божага Нараджэньня Беларуска-Эўрапейскае Задзіночаньне атрымала віншаваньне ад Раднага БНР спадара Янкі Жучкі, адрасаванае Беларусам.
Дарагія Беларусы!
Шчыра віншую вас з Калядамі і надыходзячым Новым 2010 Годам.
У нядзелю 20 сьнежня ў Беларускай царкве Бэльгіі адбылося апошняе перад Калядамі літургічнае Набажэнства, пад час якога ўзносілася малітва за ўсіх дабрадзеяў парафіі. Пасьля Набажэнства адбылося асьвячэньне новых эўхарыстычных начыньняў - келіха і дыскаса, набытых дзякуючы шчодрым ахвяраваньням дабрачынцаў.
У адпушчальным слове сьвятар ад імя ўсіх вернікаў падзякаваў ахвярадаўцам за іх актыўнае спрыяньне разьвіцьцю і ўмацаваньню Беларускай Царквы і пажадаў ім жыць і далей у дабры і Божым блаславеньні многія леты.
25 сьнежня Хрыстовая Царква адзначае Сьвята Нараджэньня свайго Госпада і Збавіцеля Ісуса Хрыста.
Ад старадаўніх часоў хрысьціяне мелі пабожны звычай зьбірацца разам у царкве напярэдадні гэтага дня, каб з наступленьнем цемры і ўзыходам першае зоркі распачаць сьвяточнае Набажэнства.
Адпаведна гэтаму звычаю, у чацьвер 24 сьнежня а 21 гадзіне ў Беларускай Царкве будзе адпраўлена ўрачыстая Вячэрня з Боскай Літургіяй Сьвятога Васіля Вялікага.
Вернікі Беларускай Вуніяцкай Царквы ўшанавалі памяць Герояў Слуцкага Збройнага Чыну. Пасьля Набажэнства, у часе якога была ўзьнесена малітва за душы ўсіх загіблых змагароў, адбылася братэрская трапеза з удзелам паважнага Беларуса спадара Янкі Жучкі. Радны Беларускай Народнай Рэспублікі з хваляваньнем павіншаваў прысутных са сьвятам герояў і падзякаваў усім за пераемнасьць і шанаваньне Беларускіх традыцый.
Усе прысутныя з павагай і шчырасьцю прывіталі і падзякавалі адданаму адраджэнскай справе старога Беларуса.
У нядзелю 29 лістапада ў Беларускай Царкве ў Анвэрпане адбудзецца ўшанаваньне памяці Герояў Слуцкага Збройнага Чыну з нагоды 89-й гадавіны ад пачатку паўстаньня.
Дарагія Суродзічы,
Зноў збліжаюцца асеньнія дні, калі мы традыцыйна прыпамінаем тых слаўных Случчакоў, якія ў 1920-м годзе пайшлі з зброяй у руках бараніць сваю дзяржаву, Беларускую Народную Рэспубліку, ад бальшавіцкіх агрэсараў.
Вернік не павінен унікаць грамадскага жыцця. Піша айцец Юры Барок.
Ці мае права хрысціянін — чалавек, які вырашыў будаваць сваё жыццё на прынцыпах і словах Хрыста — браць удзел у палітычным і сацыяльным жыцці? Гаворка ідзе пра сутыкненне двух вымярэнняў жыцця чалавека: вертыкальнага і гарызантальнага. Чалавеку каб зрэалізаваць сябе на сто адсоткаў тут і цяпер, выявіць закладзены ў ім патэнцыял, неабходна рухацца ў гэтых двух кірунках, будуючы сціслыя рэляцыі з Богам і сацыялізуючыся з іншым людзьмі, інтэгруючыся ў супольнасць, цікавячыся патрэбамі іншых.
У Дзень салідарнасьці ў Брусэлі актывісты “Беларускага Эўрапейскага задзіночаньня” ладзяць пікет ля будынку, дзе адбываецца паседжаньне Рады Эўразьвязу. Сярод пытаньняў, якія абмяркуюць міністры замежных спраў усіх 27 краін Эўразьвязу, будзе і праблема санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва.
У Вільні, 14 лістапада, у грэка-каталіцкай царкве Святой Тройцы адбылася Боская Літургія ў гонар Святога Язафата Кунцэвіча. Літургію ўзначаліў Апостальскі Адміністратар для беларусаў грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек. На Богаслужбе прысутнічалі святары з Беларусі,Украіны, Літвы, Польшчы, а таксама вернікі з беларускай і украінскай супольнасцяў Вільні.
У нядзелю 15 лістапада Беларуская Царква ў Анвэрпане адзначае свой парафіяльны фэст, г.зн. дзень ушаваньня памяці Нябеснага Заступніка сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага.
Урачыстасьць будзе адзначана Боскай Літургіяй, якая распачнецца а 12-й гадзіне, а таксама ўшанаваньнем часьцінкі сьв. Мошчаў сьв. Язафата, якую некалькі гадоў таму назад наша парафія атрымала ў блаславенны дар ад Беларускай Вуніяцкай Міссіі ў Лондане, якую ўзначальвае выбітны сьвятар, навуковец і патрыёт айцец-мітрат Аляксандар Надсан.
Пасьля Набажэнства адбудзецца сьвяточная трапеза, да якое будуць прымеркаваны таксама Загавіны на Калядны пост.