сб, 18/08/2007 - 07:53 — bez-admin
У выніку аварыі сэрвэру Skype больш за 220 мільёнаў карыстальнікаў камунікатара другі дзень ня могуць увайсьці на свае рахункі. Дакладнай прычыны аварыі ня ведаюць нават у цэнтральнай сядзібе Skype у Люксэмбургу.
Курт Саўер, кіраўнік аддзелу праграмнай бясьпекі Skype, перакананы, што ўжо сёньня вынікі аварыі будуць ліквідаваныя.
К. Саўер: Сытуацыя вельмі складаная. Адбыўся вельмі вялікі суплёт акалічнасьцяў і ягонай прычыны мы ня ведаем да гэтага часу. Верагодна, што праблема ўзьнікла з праграмай, якая дазваляе спалучацца ўсім карыстальнікам на сьвеце з сэрвэрам Skype.
Камунікатар Skype быў створаны ў 2003 годзе. Праграма дазваляе мільёнам карыстальнікаў ва ўсім сьвеце бясплатна абменьвацца файламі й камунікавацца, дзякуючы двум падключаным да сеціва кампутарам. За тэлефанаваньне на традыцыйныя апараты трэба плаціць дадаткова.
Аварыя закранула ўсе вэрсіі праграмы, якія знаходзіліся ў Інтэрнэце з самага пачатку існаваньня Skype.
Polskie Radio
У сьвеце: