Белсат атрымае большую падтрымку

Польскае Міністэрства замежных спраў і Брытанская амбасада ў Польшчы выдалі супольную заяву на тэму падтрымкі тэлевізіі Белсат. МЗС і амбасада Вялікабрытаніі адчуваюць неабходнасьць сталай падтрымкі дзейнасьці спадарожнікавай тэлевізіі Белсат. „Перадачы тэлевізіі, якія транслююцца пераважна на беларускай мове, запэўніваюць беларусам доступ да аб’ектыўнай і дакладнай інфармацыі на тэму здарэньняў у іх краіне, Эўропе й сьвеце. Акрамя гэтага тэлевізія рыхтуе забаўляльныя, сатырычныя й адукацыйныя праграмы,” – зазначана ў заяве. 1 красавіка бягучага году брытанская амбасада ў Варшаве забавязалася выдзяліць сродкі на пакупку ноутбукаў для журналістаў Белсату. Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Польшча павялічыць сродкі на дапамогу тэлевізіі Белсат, каб кампэнсаваць страты журналістаў падчас вобшуку й канфіскацыі тэхнікі беларускай міліцыяй. МЗС Польшчы й брытанская амбасада заахвочваюць іншыя амбасады й арганізацыі падтрымаць дзейнасьць тэлевізіі Белсат. Polskie Radio