Ушанаваньне памяці ахвяраў Галадамору 30-х гадоў ХХ-стагоддзя

12 лістапада ў Брусэлі ў Катэдрале Сьвятых Міхала і Гудулы адбылося жалобнае Набажэнства за душы ўсіх загіблых ад бязбожнай камуністычнай ўлады, што справакавала штучны голад на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя. У выніку нялюдзкага галадамору былі зьнішчаныя мільёны нявінных людзей.

Набажэнства, у якім прынялі ўдзел і беларусы з Антвэрпана на чале са сьвятаром Янам Майсейчыкам, ўзначаліў Уладыка Міхаіл Грынчышын, Апостальскі Экзарх Францыі, Бенілюксу і Швайцарыі.

Пасьля набажэнства адбыўся жалобны канцэрт брусэльскага украінскага парафіяльнага хору “Світанок” ды дзяцей шматнацыянальнай музычнай школы Чайкоўскага.

Уладыка Экзарх перадаў беларускім вернікам Антвэрпанскай парафіі свай архіпастырскае блаславеньне і запэўніў ў сваіх сталых малітвах за дабрабыт Беларускай Царквы.