Агентамі СБ былі амаль усе паваенныя кіраўнікі польскага праваслаўя

Кіраўнік польскага праваслаўя ад 1965 году мітрапаліт Сава быў свядомым і тайным суспрацоўнікам Службы Бяспекі з псеўданімам Юрэк - вынікае з актаў, захаваных у Інстытуце Нацыянальнай Памяці. Аперацыі супраць польскага праваслаўя Служба Бяспекі вяла пад крыптонімам "Візанцыум". Ейныя акты часткова захаваліся. Захавалася таксама папка працы таварыша "Юрка" з уласнаручнанапісанымі даносамі і распіскамі аб атрыманні ўзнагароджання ад СБ. Хаця не захавалася другая папка, так званая персанальная, у якой знаходзілася абавязацельства да супрацы а таксама распіскі за атрыманыя грошы, дык змест папкі працы не пакідае сумневу, што Праваслаўны Мітрапаліт Варшаўскі ды ўсёй Польшы быў свядомым і тайным супрацоўнікам СБ З актаў ІНП вынікае, што тайнымі супрацоўнікамі СБ былі амаль усе паваенныя кіраўнікі польскага праваслаўя ды большасць сённяшніх архіепіскапаў - кіраўнікоў епархіяў. У распрацоўцы польскай Царквы прымаў удзел і савецкі КДБ, высылаючы сваіх агентаў, якія "фільтравалі" праваслаўнае асяроддзе. Іфармацыі атрыманыя ад супрацоўнікаў з Польшчы былі перадаваныя ў Маскву. Сярод завербаваных спецслужбай праваслаўных іерархаў польскай праваслаўнай царквы супрацоўнікі Інстытута Народнай Памяці называюць: Арцыбіскуп Адам (Аляксандр Дубец) - ардынарый пшэмысльска-новасондэцкі. Здабыты да працы 16 чэрвеня як ТВ "Марэк". Арцыбіскуп Сымон (Сымон Раманчук) - ардынарый познаньска-лодзьскій. Зарэгістраваны 18 снежня1969 года як ТВ "Марэк". Архіепіскап Мірон (Міраслаў Хадакоўскі) - архіепіскап Гайнаўскі, праваслаўны ардынарый Войска Польскага. Зарэгістраваны 15 ліпеня 1980 года як ТВ "Мірэк ІІ". Як брыгадны генерал абявязаны да складання люстрацыйнай заявы. Арцыбіскуп Абель (Анджэй Паплаўскі) - ардынарый люблінска-хэлмскі. Зарэгістраваны 2 сакавіка 1984 году як ТВ "Кшыштоф". Архіепіскап Еремія (Ян Анхімюк) - архіепіскап уроцлаўска-шчэцінскі. Здабыты 15 снежня 1973 году як ТВ "Янэк". Як рэктар Хрысціянскай Акадэміі Тэалагічнай абавязаны да складання люстрацыйнай заявы. Радыё РАЦЫЯ/Паводле Rzeczpospolita/