You are here

26 красавіка – чорны дзень ў жыцьці Беларусі

26 красавіка 1986 году на тэрыторыі Савецкага Саюзу адбылася тэхнагенная ядзерная катастрофа. Наступствы Чарнобыльскай аварыі і сёньня працягваюць уплываць на здароўе людзей, што знаходзіліся ў зоне выпадзеньня радыёактыўных ападкаў, штучна выкліканых на загад савецкага кіраўніцтва. У выніку 70 адсоткаў тэрыторыі краіны аказаліся зонай радыёактыўнага забруджваньня. Савецкая ўлада, а потым і ўлада дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі хавалі наступствы забруджаньня і выраблялі прадукты харчаваньня на зямлі, непрыдатнай для земляробства. Гэтымі прадуктамі й сёньня труцяць мільёны беларусаў. Расейскія ваенныя ператварылі беларускі народ ў істотаў для выпрабаваньняў.

У час кароткага перыяду Незалежнасьці Беларусі былі раскрытыя тайныя пляны Крамля адносна зьнішчэньня беларускай нацыі. Менавіта таму расейскія спэцслужбы прывялі да ўлады ў Беларусі пракрамлёўскага агента, які і надалей працягвае палітыку па этнацыду беларускага народу. Дыктатар Лукашэнка праводіць палітыку па зьнішчэньню Беларусі. Колькасьць насельніцтва краіны кожны год значна скарачаецца, а пацярпелыя ад аварыі не атрымліваюць дапамогі для лячэньня хваробаў, выкліканых радыёактыўным атручваньнем. Практычна кожны беларус мае хваробу, зьвязаную з наступствамі Чарнобыльскай аварыі.

Сёньня Лукашэнка ў злачыннай змове з крамлёўскімі палітыкамі пачынае новую апэрацыю супраць беларускага народу і іншых народаў Эўропы. На мяжы з Эўразьвязам плянуецца будаўніцтва атамнай электрастанцыі, праект для якой робіцца расейскімі ваеннымі. Афіцыйная прапаганда ў Беларусі падманвае насельніцтва краіны, паведамляючы, што атамная энэргетыка ўмацоўвае энэргетычную незалежнасьць рэспублікі. Але, ведаючы злачынную натуру Крамля, можна ўпэўнена сказаць, што афіцэры расейскіх спэцслужбаў, што сёньня кіруюць Расеяй, ніколі не дазволяць суседнім краінам весьці палітыку ўласных нацыянальных інтарэсаў. Атамная электрастанцыя, пабудаваная па расейскім праекце, дазволіць хвораму тырану Лукашэнку вырабіць кампанэнты для атамнай бомбы і весьці шантаж усёй Эўропы. Наяўнасьць ядзернай зброі ў Беларусі робіць Беларускі народ закладнікам палітычных тэрарыстаў.

Беларусы ведаюць і ўпэўненыя ў тым, што атамная электрастанцыя ня толькі ня вырашыць энэргетычнай праблемы, але й павялічыць небясьпеку для незалежнасьці Беларусі. Крамлёўскія лабісты атамнай энэргетыкі не дазваляюць беларускім навукоўцам распрацоўваць альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі і ўводзіць энэрга-ашчадныя праграмы для забяспячэньня энэргетычнай незалежнасьці краіны.

Беларускія палітычныя ўцекачы зьвяртаюцца да грамадзянаў Эўропы з просьбай заклікаць свае дзяржаўныя структуры зьвярнуць увагу на небясьпеку гульні з ядзернай пагрозай, якая можа сыходзіць ад апошняга дыктатара Эўропы, а гэтаксама на той факт, што дыктатар Лукашэнка з’яўляецца марыянеткай Крамля – ініцыятара ўсіх ваенных канфліктаў. Жыхары Эўропы не павінны забывацца , што ў 30-х гадах ХХ стагоддзя палітыка нацысцкага дыктара знайшла падтрымку ў камуністычных кіраўнікоў і прынесла пагрозу ўсяму сьвету.

Просім не заставацца абыякавымі да праблемаў Беларусаў і дапамагчы ім вярнуцца ў дружную сям’ю Эўрапейскіх народаў.

Будзьма пільнымі! Ядзерная катастрофа паграджае ўсім нам!

БЭЗ-Info

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: