You are here

Беларусы Бэльгіі адзначылі гадавіну Чарнобыльскай трагедыі

У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве горада Антверпана была адслужана паніхіда за душы ўсіх пагіблых ад чарнобыльскай навалы, якая напаткала Беларускі і іншыя народы 26 красавіка 1986 году.

Потым быў праведзены пікет на шматлюднай катэдральнай плошчы Антверпана. Падчас пікету быў распаўсюджаны інфармацыйны бюлетэнь Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня. Мінакі з цікаўнасьцю чыталі і падтрымлівалі кропку бачаньня беларускіх палітычных уцекачоў.

БЭЗ-Info

Навіны дыяспары: