You are here

Пікет салідарнасьці з беларускімі палітзняволенымі

У цэнтры Эўрапейскай сталіцы горадзе Брусэлі насупраць будынкаў Савета Эўропы і Эўракамісіі 2-га чэрвеня адбыўся пікет, зладжаны актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня.

Падчас пікету былі распаўсюджаны болей за 300 інфармацыйных бюлетэняў, у якіх была выкладзена кропка бачаньня сітуацыі ў Беларусі. Пікетоўцы былі прыемна ўражаны неабыякавым стаўленьнем жыхароў Эўропы да праблемаў Беларусі.

Беларускія палітычныя ўцекачы абураны спробамі некаторых эўрапалітыкаў і прагматычных палітыканаў Беларусі надаць дыктатарскай ўладзе легітымны статус.

Актывісты БЭЗа занепакоены лёсамі палітзняволеных у Беларусі, а асабліва жыцьцём Міколы Аўтуховіча, які трымае галадоўку больш за 40 дзён. Таму яны і надалей будуць праводзіць акцыі салідарнасьці і пратэсту.

Беларусы! Не будзьце абыякавыя да лёсу сваёй Радзімы!

БЭЗ-Info

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: