Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ ўхваліла рэзалюцыю «Пра аб’яднаньне падзеленай Эўропы: абарона правоў чалавека й грамадзянскіх свабодаў у XXI стагодзьдзі ў рэгіёне АБСЭ».
У рэзалюцыі АБСЭ асуджаюцца й сталінізм, і нацызм, як рэжымы, якія характарызуюцца генацыда і злачынствамі супраць чалавечнасьці.
АБСЭ прапануе зрабіць 23 жніўня, калі быў падпісаны пакт Молатава-Рыбэнтропа Днём памяці ахвяраў сталінізму й нацызму, каб прадухіліць зьяўленьне нэанацыстоўскіх і іншых таталітарных рэжымаў.
З гэтае нагоды БЭЗам плянуецца правядзеньне інфармацыйнага пікету ў цэнтры Брусэлю. Мерапрыемства мае распачацца 23 жніўня а 14 гадзіне на Beursplein, (ст. мэтро Beurs)
Актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня заклікаюць беларусаў ва ўсім сьвеце падтрымаць прапанову АБСЭ па ўшанаваньню памяці ахвяраў злачынных рэжымаў і праінфармаваць жыхароў сваіх краінаў аб небясьпецы, якая зыходзіць ад дыктатарскіх рэжымаў.
За падрабязнасьцямі аб правядзеньні акцыі ў Бэльгіі зьвяртайцеся
mironkryvich@pandora.be
pavel.khivuk@gmail.com
БЭЗ-Інфа