вс, 06/09/2009 - 19:19 — bez-admin
Для беларусаў гораду Антвэрпан сьвяткаваньне гэтай слаўнай для кожнага беларуса даты пачалося ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве. Да беларусаў Бэльгіі зь віншавальным словам зьвярнуўся айцец Ян Майсейчык. Ён распавёў кароткую гісторыю гэтай слаўнай Перамогі, а таксама значнасьць яго для Беларусаў.
Аудыё:

Працяг сьвяткаваньня адбыўся ў адной з рэстарацыяў гораду Антвэрпану. Келіхам добрага віна беларуская дыяспара ў Бэльгіі ўшанавала памяць Герояў Аршанскай Бітвы
"Слава Воршы ўжо ня згорша,
Слаўся, пан Астрожскі!"
БЭЗ-Інфа
Навіны дыяспары:
Духоўнае жыцьцё: