Дзяды ў Бэльгіі

У нядзелю 1 лістапада Беларусы Бэльгіі і Францыі адзначылі Дзяды - традыцыйнае беларускае памінальнае сьвята.

Сьвяткаваньне пачалося ў Беларускай Царкве Сьвятога Мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў г. Антвэрпане заўпакойнай Боскай Літургіяй.

Пасьля Набажэнства актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня была арганізаваная паездка ў Лёвэн на магілу сьв. памяці спадара Міколы Равенскага, аўтара знакамітае музыкі да гімну "Магутны Божа", дзе, ня гледзячы на неспрыяльнае надвор'е – моцную залеву – была адпраўлена паніхіда. Напярэдадні сьвята радны БНР сп. Зьміцер Піменаў усталяваў на надмагільлі выбітнага кампазытара шыльду з выяваю Пагоні, зробленую на ахвяраваньні ўдзячных беларукіх патрыётаў Бэльгіі і Францыі – сяброў БЭЗу і вернікаў Беларускай Вуніяцкай Царквы.

Пасьля ускладаньня кветак і адпраўленьня Паніхіды адбылася памінальная трапеза.

БЭЗ-Info