Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/misc/typo3/phar-stream-wrapper/src/PharStreamWrapper.php on line 445 Парафіяльны Фэст у Беларускай Царкве ў Антвэрпане | Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне

Error message

  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 334 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 335 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 343 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 350 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in drupal_settings_initialize() (line 819 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).
  • Warning: session_name(): Cannot change session name when headers already sent in drupal_settings_initialize() (line 831 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).

You are here

Парафіяльны Фэст у Беларускай Царкве ў Антвэрпане

У нядзелю 15 лістапада Беларуская Царква ў Анвэрпане адзначае свой парафіяльны фэст, г.зн. дзень ушаваньня памяці Нябеснага Заступніка сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага.

Урачыстасьць будзе адзначана Боскай Літургіяй, якая распачнецца а 12-й гадзіне, а таксама ўшанаваньнем часьцінкі сьв. Мошчаў сьв. Язафата, якую некалькі гадоў таму назад наша парафія атрымала ў блаславенны дар ад Беларускай Вуніяцкай Міссіі ў Лондане, якую ўзначальвае выбітны сьвятар, навуковец і патрыёт айцец-мітрат Аляксандар Надсан.

Пасьля Набажэнства адбудзецца сьвяточная трапеза, да якое будуць прымеркаваны таксама Загавіны на Калядны пост.

Сьвяты Мучанік Язафат па праву лічыцца патронам хрысьціянскай еднасьці і гонарам нашага народу. Ад раньняга юнацтва ён прысьвяціў сваё жыцьцё служэньню Богу і Яго Сьвятой Царкве. Аскетычны, малітоўны, руплівы прапаведнік Евангельля і Еднасьці царкоўнай, сьв. Язафат (у сьвеце Іван), быў адважным змагаром за душы людскія. Жыць яму выпала менавіта ў той час, калі наш народ толькі пераадолеў схізму і вярнуўся да богуўгоднае Еднасьці з Сусьветнай Царквой. Прагныя дагаджаць Богу, але яшчэ не ўмацаваныя ў Хрыстовай веры і таму падатлівыя да страты Жывога Духу дзеля мёртвае формы, нашыя продкі часта траплялі ў пастку розных падбухторшчыкаў, настаўнікаў разладу і глашатых расколу. “Раздоралюбіцелі”, як называцца ў царкоўных службах тыя, што ўвесь час чынілі прыкрасьці Божай Царкве, гарэлі дзікай нянавісьцю да сьв. Мучаніка Язафата і пасьлядоўна імкнуліся запаліць гэтую нянавісьць і ў іншых людзях. Не раз сьв. Язафату даводзілася плакаць горкімі сьлязамі, ад таго, што некаторыя людзі, праўдай Божай пагрэбаваўшы, даходзілі да сапраўднага шаленства ў сваіх нападах на Сьв. Вунію і ачарненьні законнага духавенства. “Нас, - піша сьв. Язафат канцлеру ВКЛ Льву Сапезе, - сьвятую старажытную Вунію, бяз позвы, без суду і права, нават без прычы выразным абвінавачваньнем прыціснуць і выціснуць намагаюцца, кажучы, што ўсе ўнутраныя, хатнія нязгоды, соймавыя скандалы ад нас Вуніі зыходзяць, чаго даказаць ня могуць. Сьціпласьць нашая вядомая ўсім. Схізма ж сваволіць, ня маючы правоў старажытных, якіх маем мы, скандаламі захапіць іх хочуць, а тым больш, што ім патураюць...” Сапраўды, сьціпласьць сьв. Язафата, якою ён заваёўваў людзкія сэрцы для Царквы і Бога, ягоная цярплівасьць і разважлівасьць, прымушалі ягоных ворагаў да актыўнай кампаніі ачарненьня ягонага імя і распаўсюду ілжывых чутак пра ягоную нібыта жорсткасьць. Гэтыя чуткі дайшлі да канцлера ВКЛ Льва Сапегі, які не прамінуў дакарыць сьв. Язафата, якога, між іншым вельмі шанаваў за відавочную сьвятасьць жыцьця. Менавіта ў адказ на гэты дакор Сьвяты і напісаў словы, якія могуць быць дэвізам Вуніі: “сьціпласьць нашая усім вядомая”. Сьвяты Ўладыка меў надзею, што ягоная сьціпласьць злагодзіць сэрцы распаленых духам схізмы, але гэтага ня здарылася аж пакуль кроў ягоная не арасіла вуліцы зманутага Віцебска... Ён быў па-зьверску закатаваны групай тых, каго ласкава называў “дзеткамі”...

Адразу пасьля мучаніцкай сьмерці сьв. Язафата, Бог пачаў праслаўлаўляць свайго сьведку – мошчы Пакутніка, якія бунтоўшчыкі ўтапілі ў Дзьвіне, было цудоўным чынам аднойдзена – слуп сьвятла ўказаў месца. Шматлікія цуды ацаленьня і навяртаньня да Бога таксама сьведчылі пра ягоную богуўгоднасьць. Адным з самых паказальных навяртаньняў да Царквы было пакаяньне Мялета Сматрыцкага – самага лютага ворага і падбухторшчыка супраць сьв. Язафата. Ён не толькі пакаяўся ў сваім злачынстве, але, навярнуўшыся да Вуніі, стаўся яе палымяным і плённым абаронцам аж да свае сьмерці. Сапраўды, кроў мучанікаў – насеньне хрысьціянсва. Праз Заступніцтва сьв. Язафата ўвесь амаль наш народ вярнуўся да Зьяднанай Царквы, у якой прабываў чвэрць тысячагоддзя.

Ушанаваньне сьв. Мучаніка Язафата – гэта сьвяты абавязак кожнага верніка не толькі Беларускай, але і усяе Сусьветнае Царквы. Прыклад выкананьня такога абавязку дае нам Апостальскі Пасад, які ўшанаваў гэтага сына нашага народу тым, што даў месца спачынку ягоным мошчам ля магілы сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Рыме.

Сьвяты Язафат атрымаў ад Бога ласку ўціхамірваць распаленыя нянавісьцю сэрцы і ўвадвараць мір і спакой у сем’ях. Таму той, супраць каго абурыліся ворагі, альбо паўсталі праблемы ва ўзаемаадносінах з сябрамі ці ў сям’і, можа даважна прасіць сьв. Язафата аб заступніцтве і дапамозе.

Вельмі важна, каб кожны вернік Хрыстовы меў у сваёй хаце ікону гэтага Сьвяціцеля, перад якой належыць запальваць зьнічык альбо сьвечку – гэта будзе зарукай стабільнасьці і міру ў сям’і і на працы.

Сьвяты Мучаніча Язафаце, малі Бога за нас!

Сьвятар Ян Майсейчык

Духоўнае жыцьцё: