Успамін Герояў Слуцкага Збройнага Чыну

  • : Function ereg() is deprecated in /customers/bielarus.eu/bielarus.eu/httpd.www/includes/file.inc on line 647.

У нядзелю 29 лістапада ў Беларускай Царкве ў Анвэрпане адбудзецца ўшанаваньне памяці Герояў Слуцкага Збройнага Чыну з нагоды 89-й гадавіны ад пачатку паўстаньня.

Вядома, што пасьля бальшавіцкага перавароту ў Расеі, Беларусь не пажадала быць пад уладаю чырвонай Масквы і ў сакавіку 1918 году абвясьціла сваю незалежнасьць. Аднак бальшавікі з гэтым не зьмірыліся і пачалі крывавы наступ на нашыя землі.

Слуцкае паўстаньне супраць бальшавіцкай навалы, якое ўвайшло ў гісторыю як Слуцкі Збройны Чын, сталася яскравым прыкладам мужнай абароны доўгачаканай вольнасьці. Нягледзячы на тое, што сілы праціўніка значна пераўзыходзілі моц паўстанцаў, апошнія не на хвілю не ўсумніліся ў неабходнасьці збройнага супраціву і гераічна паклалі свае жыцьці на алтар Беларускай свабоды.

Усьведамляючы свой сыноўні абавязак аддаваць даніну павагі ахвярным дзядам, беларускія вернікі зьбяруцца на малітву за іхныя душы і за тое, каб іхняя кроў сталася адраджальнай і жыватворчай вільгацьцю для Беларушчыны.

Пасьля Набажэнства ў плебаніі (пастарыі) адбудзецца сумеснае кавапіцьцё.

Материалы, размещенные на сайте могут не совпадать с мнением редакции