Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/misc/typo3/phar-stream-wrapper/src/PharStreamWrapper.php on line 445 ВІНШАВАНЬНЕ СА СЬВЯТАМ ХРЫСТОВАГА НАРАДЖЭНЬНЯ ПАРАХА БЕЛАРУСКАЙ ЦАРКВЫ СЬВЯТАРА ЯНА МАЙСЕЙЧЫКА | Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне

Error message

  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 334 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 335 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 343 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 350 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in drupal_settings_initialize() (line 819 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).
  • Warning: session_name(): Cannot change session name when headers already sent in drupal_settings_initialize() (line 831 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).

You are here

ВІНШАВАНЬНЕ СА СЬВЯТАМ ХРЫСТОВАГА НАРАДЖЭНЬНЯ ПАРАХА БЕЛАРУСКАЙ ЦАРКВЫ СЬВЯТАРА ЯНА МАЙСЕЙЧЫКА

ВІНШАВАНЬНЕ СА СЬВЯТАМ ХРЫСТОВАГА НАРАДЖЭНЬНЯ ПАРАХА БЕЛАРУСКАЙ ЦАРКВЫ СЬВЯТАРА ЯНА МАЙСЕЙЧЫКА

“Дзе наванароджанае Дзіця-Уладар,
чыю зорку мы бачылі?
Мы прыйшлі пакланіцца Яму...”

О, як вялікае шчасьце ў цемры жыцьця ўбачыць яркую зорку, здольную разьясьніць разуменьне сэнсу свайго існаваньня, аддаліць ад блуканьня ў поцемках сваіх памылак і балючых спатыканьняў, горкіх расчараваньняў і таквеле шматлікіх пакутаў!

Мілыя Богу браты і сёстры, верныя нашай Маці-Царквы,

Шчасьлівыя мы, што сталіся годнымі разам з усходнімі мудрацамі ўбачыць цудоўную зорку, што абвесьціла нараджэньне нашага Збавіцеля, але яшчэ больш будзем шчасьлівыя, калі ў сваім жыцьці знойдзем час прыйсьці пакланіцца Яму. Менавіта такая нагода сёньняшняе урачыстасьці – нагадаць людству, што Бог так палюбіў гэты сьвет, што аддаў Сына Свайго адзінароднага, каб кожны хто верыць у Яго не загінуў, але меў жыцьцё вечнае, - нагадаць людству, што гэтая Боская любоў вымагае ўзаемнасьці. Удзячнасьць ёсьць тым пачуцьцем, якое вельмі пасуе верным у сьвята Хрыстовага Нараджэньня, і гэта адначасова тая сіла, якая здольная зрабіць нас шчасьлівымі. Бо тая нешчасьлівасьць, якая ўласьцівая усім сынам Адама, мае моц толькі тады, калі ў чалавечае сэрца развучылася заўважаць у сваім жыцьці Божыя дабрадзействы і праз тое зрабілася няўдзячным.

Нам так не хапае шчасьця, нам так не хапае любові, нам так не хапае прыязьні... Бог пажадаў нам гэта ўсё даць, альбо лепей сказаць, - Ён захацеў нас гэтаму навучыць праз уцелаўленьне, жыцьцё і вучэньне Ягонага Сына, Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Хай жа Сьвята Хрыстовага Нараджэньне станецца для нас не проста фармальным повадам для чарговага шэраговага сталаваньня і абмену падарункамі, але заклікам да самаасэнсаваньня і крыніцаю шчасьлівага пачуцьця любові да Бога і бліжняга. Так, менавіта “шчасьлівага пачуцьця”, бо толькі праз любоў мы знаходзім тое запаветнае шчасьце, якое кожны раз зычым адзін адному ў сваіх навагодніх віншаваньнях.
Будзьце ж шчасьлівыя заўсёды і ўсюды, асабліва ў надыходзячы 2010 год Ласкі Божай!

З любоўю ў Хрысьце Наванароджаным і блаславеньнем

Сьвятар Ян Майсечык,
парах Беларускае Грэка-Каталіцкае Царквы Сьвятога Мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага, г. Антвэрпан, Бэльгія.