Віншаваньне старшыні Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня

Віншаваньне старшыні Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня Паважаныя Беларусы! Прыміце ад усяго сэрца віншаваньні з нагоды Сьвята Нараджэньня Збаўцы нашага Ісуса Хрыста і надыходзячага Новага 2010 году. Нараджэньне ў целе Сына Божага азначыла ў жыцьці ўсяго чалавецтва новую эпоху, як для тых, хто вызнае Ісуса Хрыста Богам, так і для тых, хто вызнае Яго прарокам, дастойным павагі і памяці. Як кожны чалавек мае свой шлях да Бога, хтосьці з юнацтва, хтосьці са сталага веку, а хтосьці перад сьмерцю адчыняе сваё сэрца перад Богам, так і Беларусы павінны мець свой шлях да зразуменьня, што належаць яны да годнай павагі нацыі. Жадаю ўсім Беларусам добрай і роўнай дарогі да Беларускага сьвету. Хачу, каб Беларусы пазбавіліся тых дрэнных звычак, якія перашкаджаюць ім рухацца да паразуменьня ў Беларускіх справах. Хацеў бы, каб кожны новы год набліжаў нас да вольнай Беларусі пад Хрысьціянскім сьцягам. Жадаў бы, каб вершнік на нашым гістарычным сымбале меў заўсёды бліскучы меч, не заплямлены нічыёю крывёю. Хачу, каб кожны Беларус меў поўны келіх здароўя і магчымасьць трошкі ахвяраваць на карысьць Бацькаўшчыны. Беларусы, не забывайма, якой каштоўнай цаной мы выкуплены і будзьма годнымі любові Бога нашага Ісуса Хрыста! Са святамі ўсіх. Зьміцер Піменаў, старшыня Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня