Віншаваньне Старшыні Рады БНР сп. Івонкі Сурвілы Беларускай грамадзе ў Бэльгіі

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадарыня Івонка Сурвілла з нагоды сьвята Нараджэньня Хрыстовага і надыходзячага Новага 2010 году даслала свае віншаваньні Беларускай грамадзе ў Бэльгіі:

“Прашу прыняць ад мяне таксама найлепшыя пажаданьні радасьці і любові у гэтае Сьвята нараджэньня Хрыстовага. Дай Божа таксама, каб Новы Год прынёс усім нашым суродзічам толькі ўсё найлепшае, каб яны ўсе былі здаровыя і шчасьлівыя. А край наш каб асягнуў нарэшце поўную волю і дабрабыт... "

З глыбокай пашанай
Івонка Сурвілла”