You are here

Сьвяткаваньне 25 Сакавіка ў Бэльгіі

25 сакавіка аб 11 гадзіне раніцы ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве гораду Антвэрпану распачалася сьвяточная літургія з нагоды сьвяткаваньня Сьвята Дабравешчаньня і Дня Незалежнасьці Беларусі.

25032010-1.jpg

Па традыцыі беларусамі Бэльгіі і Францыі была арганізаваная паездка і ўскладаньне кветак да магілы Міколы Равенскага ў Лювэне.

25032010-2.jpg

Потым Сьвята прадоўжылася ў гістарычным цэнтры гораду Брусэлю. Актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня было распаўсюджана больш за тры сотні інфармацыйных ўлётак з інфармацыяй аб Беларускім Сьвяце.

Да сьвяточнай акцыі ў Брусэлю таксама далучыліся кіраўнікі незалежных прафсаюзаў Беларусі. Мінакі й турысты на ўспамін аб сьвяце атрымалі гелевыя балёнікі, вытрыманыя ў беларускіх нацыянальных колерах.

25032010-4.jpg

Пасьля сьвяточнай акцыі ў Брусэлі, беларускія палітычныя ўцекачы завіталі да Раднага БНР спадара Янкі Жучкі, каб павіншаваць з найвялікшым беларускім Сьвятам.

Падчас сьвяточнага застольля было зачытана віншаваньне Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадарыні Івонкі Сурвілы.

БЭЗ-Інфа

25 Cакавіка - Дзень Незалежнасьці Беларусі

25 сакавіка - дзень адраджэньня дзяржаўнасьці Беларусі, якая на працягу свайго гістарычнага існаваньня адстойвала сваю незалежнасьць. Геапалітычнае становішча Беларусі заўсёды заставалася галоўным чыньнікам супраць яе дзяржаўнасьці. Кіраўнікі суседніх краінаў не жадалі ўсьведамляць, што народ Беларусі мае права на самастойнае жыцьцё і палітыку, незалежную ад амбіцый шавіністычнай ідэалогіі. На працягу апошняга тысячагоддзя тэрыторыі, належныя беларускаму этнасу, ўвесь час падпадалі пад рабаўніцтва і агрэсіі. У выніку колькасьць мясцовага насельніцтва памяншалася ў некалькі разоў і знаходзілася на мяжы зьнікненьня.

Першая Сусьветная вайна крывавай бурай пранеслася па краінах Эўропы, тым самым прынесла канец і паслабленьне некаторых імпэрый. Скарыстаўшыся гэтым гістарычным фактам, беларускія палітыкі 25 сакавіка 1918 году атрымалі магчымасьць дакумэнтальнага афармленьня адновы Беларускай дзяржаўнасьці. Але імпэрскія палітыкі гвалтам і палітычнымі інтрыгамі ў чарговы раз сталі на шлях зьнішчэньня Беларусі, падзяліўшы паміж сабою тэрыторыі, населеныя беларусамі. Акупацыйнымі ўладамі пачаўся праводзіцца генацыд беларускага народу, які прывёў да мяжы этнічнага зьнікненьня . 
Нягледзячы на генацыд і  этнацыд, беларускія патрыёты усе ж адраджалі беларускую мову і культуру. Гэта дазволіла ў 1991 году, скарыстаўшы хаос у крамлёўскай імперыі, адрадзіць незалежнасьць беларускай краіны. Але недальнабачнасьць і прагматызм эўрапейскіх палітыкаў перашкодзілі станаўленьню Беларусі як дэмакратычнай эўрапейскай дзяржавы. Чужая ідэалогія і агрэсіўная прапаганда не дазволілі беларускаму насельніцтву свабодна абраць кіраўніка, які павёў бы краіну да дэмакратычнай цывілізацыі на базе эўрапейскіх каштоўнасьцяў.

Сёньня, калі Беларусь ізноў пад пагрозай страты Незалежнасьці з-за нарастаючай агрэсыўнасьці Расеі, беларускія палітычныя ўцекачы заклікаюць палітыкаў Еўропы быць сумленнымі і адкрытымі ў адносінах да беларускага народу, які ні жадае жыць пад ціскам акупацыйнай улады, якая кіруецца агентамі КДБ-ФСБ. Толькі праўдай і адсутнасьцю прагматычных праяў магчыма перамагчы дыктатуру і пабудаваць дэмакратычнае грамадства!

Прыйдзе час, калі наш народ будзе сьвяткаваць сваё Вялікае Сьвята Незалежнасьці й Свабоды ды з гонарам успамінаць продкаў, якія 25 сакавіка 1918 году скінулі з роднага краю «апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці».

Жыве Беларусь!

Навіны дыяспары: