Пахаваньне спадарыні Зоі Смаршчок-Жалязоўскай

Правесьці спадарыню Зою Смаршчок-Жалязоўскую ў апошні шлях прыехалі яе сябры і знаёмыя з розных краінаў Эўропы. Сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня, прысутныя на паховінах, разгарнулі гістарычную рэліквію Беларускай дыяспары - сьцяг Згуртваньня Беларускіх Студэнтаў у Бэльгіі 1948 году, сябрам якога зьяўлялася спадарыня Зоя, і Беларускі нацыянальны сьцяг, увенчаныя жалобнымі чорнымі стужкамі.

На вечнае разьвітаньне спадарыні Зоі з Беларусьсю, перад самым пагрэбам, сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай парафіі ў Антвэрпане разам з вернікамі адсьпяваў гімн "Магутны Божа".

Пахаваньне спадарыні Зоі Смаршчок-Жалязоўскай

Пахаваньне спадарыні Зоі Смаршчок-Жалязоўскай

Пасьля пахаваньня адбыліся сустрэчы і размовы прадстаўнікоў старой і новай хвалі беларускай эміграцыі. Вельмі цікавымі былі расповяды сяброў Барыса Рагулі, Міхала Вітушкі і іншых вядомых беларусаў.