You are here

Пікет салідарнасьці ў Брусэлі

05052010-5.jpg5 траўня, напярэдадні вынясеньня прыгавору палітычнаму вязьню Міколе Аўтуховічу Раднымі БНР у Бэльгіі быў зладжаны пікет салідарнасьці з вязьнямі сумленьня ў Беларусі. Актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня была распаўсюджана вялікая калькасьць улётак на ангельскай і французкай мовах.


05052010-1.jpg

05052010-3.jpg

05052010-4.jpg

Удзельнікі пікету былі прыемна ўражаныя, калі да пікетоўцаў падыйшоў старшыня Эўракамісіі Жозэ Мануэл Баррозу і ўзяў улётку. Выпадак, калі чыноўнік такога рангу проста крочыць па вуліцы і гутарыць з мінакамі, сьведчыць пра высокі ўзроўнем дэмакратычнасьці ў эўрапеўскіх палітыкаў.

З боку супрацоўнікаў Эўрапейскіх інстытуцыяў быў праяўлена вялікая цікаўнасьць да зьместа ўлётак. Падчас пікету адбыліся кароткія рэпартажы дадзеныя журналістам розных СМІ.

05052010-2.jpg

Вязьні сумленьня ў Эўропе.

Дыктатарская ўлада, ўсталяваная ў Беларусі спецслужбамі маскоўскага крамля, ў чарговы раз паказвае сваю непавагу да дэмакратычных каштоўнасьцяў і правоў чалавека.

Дыктатар Лукашэнка і яго падначаленыя неаднаразова папярэджвалі нязгодных зь іх таталітарным кіраваньнем, што крытыка дыктатарскай улады будзе разглядацца як тэрарызм і будзе перасьледвацца адпаведна закону аб тэрарызме. У Беларусі не працуе ані адна галіна ўлады, акрамя таталітарна-выканаўчай і таму заканадаўчыя ўлады ствараюць законы, якія будуюцца на адзінаўладдзе, а судовая ўлада судзіць так, як гэтага патрабуюць спэцслужбы. Рэпрэсіўныя органы міліцыі, пракуратуры і суда разам з КДБ стаяць на абароне мафіёзна-таталітарнага рэжыму і нічога ня хочуць рабіць для абароны правоў насельніцтва, якое стварае ім багацьце.
Дыктатарскія ўлады судзяць за карыстаньне дзяржаўнай мовай, за гістарычныя сымбалі, за нязгоду з таталітарным стылем кіраваньня краінай, за праўду ў СМІ і барацьбу за свае правы.

6 траўня будзе асуджаны Мікола Аўтуховіч і яго калегі, толькі за тое, што быў супраць грабежніцкай сістэмы дыктатарскага рэжыму. Падчас судовага разгляду былі раскрыты ўсе механізмы фальсіфікацыяў і маральнага ўзьдзеяньня на сьведак. Следчыя, якія фальсіфікавалі гэтую справу, пагрозамі і фізічным гвалтам прымушалі сьведак даваць хлусьлівыя сьведчаньні на падсудных. Пракурор, які кіруецца цікаўнасьцямі таталітарнага рэжыму, а не законнасьцю, патрабуе асудзіць Аўтуховіча і яго калегаў за падрыхтоўку да тэракту і пасадзіць яго ў турму на 20 гадоў. Беларусь кіруецца страхам і рэпрэсіямі, а гэты судовы працэс ў чарговы раз накрые ўсё дэмакратычнае грамадства покрывам страху і няўпэўненасьці ў заўтрашнім дні.

Алег Сурган за вывешваньне нацыянальнага сьцяга, які зьяўляецца святым для кожнага сумленнага Беларуса, павінен адсядзець у турме 6 месяцаў.

Беларускаму актывісту Каваленку Сяргею за тое, што ўпрыгожыў навагоднюю ялінку гістарычным беларускім сьцягам, які быў дзяржаўным да ўсталяваньня дыктатуры Лукашэнкі, пагражае 6 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Яго сябры і калегі па грамадскай дзейнасьці, якія праявілі зь ім салідарнасьць і прыйшлі маральна падтрымаць, таксама пакараныя турэмным зьняволеньнем.

Усе злачынствы таталітарнай улады робяцца ў інфармацыйным вакуўме, а за спробы пратэставаць і інфармаваць насельніцтва пра стан грамадства пачынаюцца новыя рэпрэсіі і гвалтоўныя дзеяньні супраць незалежных журналістаў. На сёньняшні дзень на журналістаў незалежных СМІ, якія спрабуюць данесьці праўду пра неправавы стыль кіраваньня таталітарнага рэжыму, заведзены крымінальныя справы, і ім пагражае турэмнае зьняволеньне.

Прагматызм і цынізм асобных эўрапейскіх палітыкаў, якія не жадаюць бачыць мафіёзна – дыктатарскіх метадаў кіраваньня краінай, зьдзіўляе і абурае.

Беларускія палітычныя ўцекачы вымушаны ў чарговы раз зьвяртаць увагу ўсіх сумленных палітыкаў і грамадзян на чарговыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Мы просім зрабіць усё магчымае для ўсталяваньня канстытуцыйнага парадку ў Беларусі.

Палітычныя зьняволеныя ў Беларусі чорнай плямай будуць ляжаць на сумленьні ўсіх, хто застаўся абыякавым да гора Беларускага народу!

Жыве Беларусь! Свабоду палітычным вязьням!

БЭЗ-INFO

Навіны дыяспары: