Беларусы ў паломніцтве на Сьвятую гору Монт

piligr001.jpgБеларуская царква ў Антвэрпане прыняла ўдзел у паломніцтве на Сьвятую гору Монт (Saint Mont) у Францыі. У першым тысячагоддзі гэтая гара месцам дыслакацыі гарнізону рымскіх легіянэраў, якія абралі яе як фарпост назіраньня за навакольлем. З цягам часу гара апусьцела і яе выбралі для пустэльніцкага подзьвігу манахі. На фундамэнтах казармаў яны збудавалі манастыр і ў суровых умовах праводзілі там сваё жыцьцё. У наш час ад манастыра засталася толькі каплічка... Адраджэньнем гэтага мястэчка заняўся а. Пётр Вільк – польскі сьвятар, які апякуецца некалькімі парафіямі ў паблізу разьмешчаных мястэчках. Ён жа з блаславеньня біскупа Жана Поля Матыё зарганізаваў дадзенае паломніцтва і Беларускі вечар.

piligr01.jpg

piligr02.jpg

piligr03.jpg

У панядзелак Сьвятога Духа на гары Сэнт-Монт была адпраўлена ўрачыстая Імша, у якой прынялі ўдзел паломнікі 11 нацыянальнасьцяў, сярод якіх былі і сьвятары і вернікі з Беларусі, а таксама з Беларускай дыяспары Бэльгіі. Вечарам таго ж дня ў парафіяльнай залі Сэнт-Амэ беларускія вернікі зладзілі канцэрт беларускага фальклёру, паслухаць які прыйшла вялікая колькасьць мясцовых жыхароў.

piligr04.jpg

Усё мерапрыемства прайшло ў духу вялікай прыязьні і духовага ўздыму.