Асьвячэньне Іконы Вялебнай Еўфрасіньні Полацкай

ikona001.jpg30 траўня ў Нядзелю Ўсіх Сьвятых ў Беларускай парафіі г. Антвэрпана пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі. Ікона была створана беларускім іконаграфам Аленай Ткачовай і дастаўлена ў Бэльгію беларускімі паломнікамі. Разам з раней напісанай іконай сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, новая ікона ўтварыла дыптых іканастасу антвэрпанскай царквы.


ikona01.jpg

ikona02.jpg

Пасьля асьвячэньня, была ўзьнесена малітва да Бога праз заступніцтва сьвятой Еўфрасіньні за Беларускі народ і Беларускую Царкву. Завершылася ўрачыстасьць супольным сталаваньнем-загавінамі на Пятроўскі пост.