You are here

Інфармацыйны пікет у Бруссэлі

27072010sm.JPG20 гадоў таму Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце, якая абвясьціла "поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў зьнешніх стасунках". З гэтай нагоды актывістамі Беларуска- Эўрапейскага Задзіночаньня пры падтрымцы радных БНР адбыўся інфармацыйны пікет ля будынкаў Эўракамісіі і Рады Эўропы. Падчас пікету быў распаўсюджаны чарговы нумар інфармацыйнага бюлетня. Змест бюлетня выклікаў вялікую цікаўнасьць у эўрапейскіх палітыкаў і журналістаў міжнародных СМІ.

27072010-1.JPG

27072010-2.JPG

20 ГАДОЎ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ БЕЛАРУСІ АД СССР

Інфабюлетэнь №07/2010



 
На самым пачатку развалу Савецкай  імперыі, 27 ліпеня 1990 году, Беларусь атрымала юрыдычную незалежнасьць ад савецкага кіраўніцтва крамля і выйшла са складу СССР. Але гэта падзея не азначыла сабой раптоўнае вызваленьне ад пракамуністычнай намеклатуры, празь якую Масква працягвала уплываць і ціснуць на Беларусь. Камуністычныя кіраўнікі Беларусі рабілі ўсё, каб  краіна засталася ў залежнасьці ад  расейскай імперыі. Дэмакратычныя парламентарыі, якія былі ў меншасьці ў беларускім парламенце, зрабілі ўсё магчымае, каб была падпісана дэкларацыя Незалежнасьці.  На працягу кароткага часу, калі Беларусь мела сымбалі незалежнасьці, расейскія спецслужбы рабілі ўсё, каб парушыць дзяржаўны механізм кіраваньня краінай. У выніку маніпуляцый пад час выбараў і прапагандысцкай  дыверсіі да ўлады быў прыведзены  «кілер дзяржаўнасьці» Лукашэнка.

На працягу ўсёй сваёй службы на карысьць мафіёзнаму алігархічнаму клану крамля, ён выконваў палітычныя тэракты супраць уласнай краіны, якую зрабіў абсалютна залежнай ад свавольства расейскіх магнатаў. Па загаду сваіх «босаў» ён пачаў сваё ўладаньне з разгону законнага дэмакратычнага парламенту і ліквідацыі палітыкаў, якія заміналі яму выконваць загады, што парушалі суверэнітэт Беларусі і яе Канстытуцыю. За кожны выкананы тэракт ён атрымоўваў вялікія сумы грошай, што клаліся на яго асабісты рахунак, які змог адчыніць і легалізаваць пры дапамозе фальшывага рэферэндума. Таксама праз фальшывыя рэферэндумы, зарганізаваныя ў умовах таталітарызму, ім была зьнішчана беларуская гістарычная дзяржаўная сымволіка і быў атрыманы статус вечнага кіраўніка краіны. Выконваючы загады спецслужб крамля, Лукашэнка не разумеў, што тым самым ён заганяе сябе у палітычны тупік, у якім ён не будзе мець месца для манеўра, каб захаваць самога сябе і краіну.

Палітычнае кіраўніцтва крамля, выкарыстоўваючы прарасейскую апазыцыю ў Беларусі, маючы інфармацыю пра ўсе тыя злачынствы, якія дыктатар рабіў па іх рэкамендацыях, сёньня распачала ідэалагічны шантаж Лукашэнкі з мэтай прымусіць яго адмовіцца ад месца кіраўніка Беларусі, каб перадаць пасаду менш капрызнай і больш адэкватнай марыянетцы.
Эўрапейскія палітыкі не праяўляючы палітычнай волі спрыялі таму, што беларускі народ вымушаны жыць ва ўмовах дыктатуры і брутальнага зьнішчэньня дзяржаўнасьці. Прадстаўнікі Эўракамісіі, якія час ад часу садзяцца за стол перамоваў з дыктатарскімі прадстаўнікамі перыядычна забываюцца, што дыктатар не выканаў ніводнага абяцаньня па ўсталяваньню дэмакратыі і захаваньню элементарных правоў чалавека.

Заклікаючы да правядзеньня справядлівых выбараў, эўракамісары не жадаюць памятаць, што ніводныя выбары, праведзеныя дыктатарскім рэжымам, не адпавядалі міжнародным стандартам і не былі прызнаныя законнымі і дэмакратычнымі. Працэдура выбараў адбываецца пад пільным кантролем і кіраўніцтвам спецслужбаў і не мае магчымасьці назіраньня з боку незалежных наглядальнікаў.

 Сёньняшнія эўравізітатары да дыктатара кіруюцца толькі прагматычнымі цікаўнасьцямі, забываючыся пра лёсы палітзьняволеных, пра адсутнасць правоў чалавека, пра выкарыстаньне сьмяротнага пакараньня. Яны не жадаюць ведаць пра маладых палітычных актывістаў, якіх з палітычных матываў выключаюць з навучальных установаў  і пад прымусам зьмяшчаюць у войска, чужое па свайму існаваньню, бо выконвае абавязкі па абароне расейскай агрэсіўнай імперыі. Гэта сваеасаблівае “узаконенае” зьняволеньне палітычных апанэнтаў маладога веку.

Сёньняшнія беларускія палітычныя актывісты, якія выказваюць жаданьне прыняць удзел у выбарчых гульнях дыктатара, тым самым хочуць надаць фальшывым выбарам выгляд дэмакратычнасьці і легітымнасьці. Выбары павінны адбывацца па Канстытуцыі, на якой прысягаў сам Лукашэнка. Вернасьць старой нескажонай Канстытуцыі павінна быць адзінай умовай для усіх кандыдатаў.  У адваротным выпадку яны ўсе становяцца на рэйкі таталітарызму і дыктатуры, якія Лукашэнка заканадаўча замацаваў у сваёй кішэннай “канстытуцыі”.

Адсутнасьць маральных прынцыпаў у палітыцы становіцца галоўным чыньнікам утварэньня таталітарызма, дыктатуры і прыводзіць да разбурэньня грамадства, ператвараючы яго ў біямасу па перапрацоўцы прадуктаў, ня здольную да адстойваньня сваіх чалавечых правоў і свабодаў. Такое псэўда-грамадства становіцца лёгкакіраванай машынай, якую без цяжкасьцяў пераўтвараюць у гарматнае мяса штучнаствораных ваенных канфліктах.
 
Еўрапеец! Не дапусьці ўтварэньня такога небясьпечнага псэўда-грамадства на сваіх межах дзеля свайго ж будучага спакою і бясьпекі.

Навіны дыяспары: