Рада Небяспекі ААН

Рада Небяспекі ААНПачынаючы з жніўня месяца Раду Бяспекі ААН будзе ўзначальваць Расея. Паводле Статуту, Рада Бяспекі нясе галоўную адказнасьць за падтрыманьне міру і бясьпекі на плянэце.

Іронія старшынства Расеі складаецца ў тым, што гэтае старшынства пачалося з міжнароднага скандалу.

Чатыры ракетных комплексы расейскай вытворчасьці былі прададзеныя краіне, якая прызнана спонсарам тэрарызму і зьяўляецца крыніцай напружанасьці ў рэгіёне Блізкага Ўсходу і стварае пагрозу міру. Незаконная апэрацыя гандлю зброяй была праведзена ў абыход санкцыяў ААН і Эўрапейскага Зьвяза. Выкарыстоўвалася стандартная чорная схема: зброя нібыта пастаўляецца «хаўрусніку» Расеі – дыктатару Лукашэнку, а потым яе сьлед губляецца за непадкантрольнай для сусьветнай супольнасьці завесай «апошняй дыктатуры Эўропы». Для прыкрыцьця фінансавых узаемаразьлікаў быў выкарыстаны правакацыйна створаны скандал з «запазычаннасьцямі » за расейскі газ.

Схема незаконных паставак расейскай зброі ў гарачыя кропкі сьвету, выкарыстоўваючы «апошнюю дыктатуру Эўропы» як прыкрыцьцё, дзейнічае ўжо шмат гадоў. Стварыўшы ў цэнтры Эўропы чорны афшор, крамлёўская мафія атрымлівае фантастычныя прыбыткі на крыві, якая праліваецца ў гарачых кропках Зямлі.

Сёньня, 16 жніўня, Беларускія палітычныя ўцекачы праводзяць пікет салідарнасьці з пацярпелымі ад рэпрэсыўнай машыны дыктатарскага рэжыму, які быў створаны і існуе пры фінансавай і ідэалагічнай падтрымцы крамлёўскай мафіі. Галоўнай мэтай стварэньня рэжыму Лукашэнкі была падрыхтоўка рэйдэрскага захопу дзяржаўнай маёмасьці, што належыць беларускаму народу. У схему захопу беларускай маёмасьці ўваходзяць усе незаконныя дзеяньні расейскіх спэцслужбаў на працягу ўсіх гадоў кіраваньня іхным стаўленікам Лукашэнкам. Ня варта забывацца на тое, што захоп улады ў Расеі адбываўся па той жа чорнай схеме рэйдарства.

Першым і галоўным крокам на шляху стварэньня злачыннай улады было зьнішчэнне прыкмет дзяржаўнасьці і грамадзкай супольнасьці. Варта адзначыць, што часта партнёрамі чорных рэйдэраў былі асобныя эўрапейскія палітыкі, якія выступалі ў ролі адвакатаў дзяржаўных злачынцаў і дэзарганізатараў беларускіх партыйных структур.

Наступным этапам завалоданьня маёмасьцю быў прымус продажу галоўных крыніц напаўненьня дзяржаўнага бюджэту Беларусі і стварэньне асобнага фонду, непадкантрольнага дзяржаўным структурам беларускай улады, які ў разы перавышаў афіцыйны бюджэт краіны. Тым самым была створана афшорная зона ў цэнтры Эўропы, якая служыла галоўным пасярэднікам пры злачынных апэрацыях па продажы зброі краінам, што спрыяюць тэрарызму, і ў іншыя месцы нестабільнасьці ў сьвеце. Зьдзяйсьняючы злачынныя апэрацыі ў абыход санкцыяў Рады Бяспекі, Беларусь пападае ў зону адмысловай рызыкі і нестабільнай эканомікі. Удзел дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі ў злачынных схемах робіць яго ўсё больш і больш падкантрольным крамлёўскім мафіёзі і наносіць непапраўную шкоду дзяржаўнаму іміджу Беларусі, ставячы яе ў шэраг краінаў-ізгояў.

Паралельна са зьнішчэньнем дзяржаўных структураў Беларускай краіны, яе мовы і культуры, вяліся дывэрсіі супраць незалежных СМІ і грамадзкай супольнасьці, якія супрацьстаялі парушэнням правоў чалавека і разбурэньню дзяржаўнасьці. Партнёрства з рознымі ліберальнымі фондамі Эўропы стала адным з галоўных чыньнікаў поўнай маргіналізацыі грамадзскай супольнасьці, якая ўрэшце ператварылася ў паслухмянага выканаўцу патрабаваньняў злачыннай улады Беларусі. Пры поўнай адсутнасьці сілаў, здольных процістаяць вонкавым і ўнутраным фактарам разбурэньня краіны, ствараецца небяспечны прэцыдэнт утварэння крыніцы небяспекі для Эўропы. Паводле схемы дзеяньняў чорных рэйдэраў, пасьля захопу часткі маёмасьці, стварэньня негатыўнага іміджу прапагандысцкімі дывэрсіямі і зьнішчэньня супрацьстаяньня, можа наступіць фаза актыўных дзеяньняў па захопе дзяржаўнай маёмасьці краіны і тэрыторыі самой краіны.

Злачынным зьяўляецца апраўданьне прагматычных стасункаў з дыктатарскім рэжымам і яго крамлёўскімі гаспадарамі, бо яны ў выніку нясуць рэальную пагрозу міру і стабільнасьці ва ўсіх рэгіёнах нашай плянэты.