You are here

Беларускія заўзятары – людзі ў цывільным

football-19082010-sm.jpg19 жніўня ў бельгійскім горадзе Бруге адбылася сустрэча мясцовага клуба і Менскага «Дынама». Гульня скончылася лікам 2:1 на карысьць бельгійскага клуба.

На гульню менскай каманды прыехалі заўзятары з Беларусі й Беларусы, што стала жывуць у Бельгіі. Беларусы Бельгіі прыехалі падтрымаць айчынны клуб з нацыянальнымі сьцягамі, што выклікала брутальную агрэсію з боку людзей, якія выконвалі абавязкі заўзятараў.

Сярод іх былі асобы падобныя да тых, хто разганяе апазіцыйныя мерапрыемствы і зьбівае Беларусаў у пад'ездах дамоў.

football-19082010-1.jpg

Таксама былі заўважаны падобныя на тых, хто стала жыве за калючым дротам у адпаведных месцах.

football-19082010-2.jpg

Чалавек, які назваўся «адказным за беларускіх заўзятараў», пачаў рваць з рук Беларусаў вялікі Бел - Чырвона – Белы сьцяг, істэрычна лямантуючы, што ён не пацерпіць гэтага сьцяга на гульні «сваёй каманды». Каб пазбегнуць далейшых правакацый з боку лукашыстаў, Беларусы Бельгіі дамовіліся з адміністрацыяй стадыёна размясьціць сьцяг на адной з вольных ад гледачоў трыбун.

Але пазьней зьявіўся яшчэ адзін сцяг у другой групы Беларускіх заўзятараў з Бельгіі.
Гэта моцна занервавала некаторых асоб з Беларускай амбасады, і нельга выключаць, што па іхняму загаду была зроблена яшчэ адна спроба вырваць сьцяг з рук Беларусаў.
Пасьля гэтай няўдалай спробы знік Сьцяг на вольнай ад гледачоў трыбуне. Пазьней было высьветлена, што гэта адбылося пасьля пратэсту афіцыйных асоб амбасады.
Напрыканцы гульні лукашысты з крыкам: « фашисты, оппозиция, мы вас всех здесь кончим» накінуліся на Беларускіх патрыётаў. Адзін з Беларусаў атрымаў колатую рану далоні.

Сапраўдны твар лукашызму шакаваў бельгійцаў, якія сталі сьведкамі гэтай дзікай неадэкватнасьці.

Слугі акупантаў паранаідальна баяцца Беларускай сымболікі, што чарговы раз сведчыць пра антыбеларускі характар існага рэжыму!