БХД звярнулася да еўрапейцаў у справе бел-чырвона-белага сцягу

БХД звярнулася да амбасадараў еўрапейскіх краінаў, акрэдытаваных у Беларусі, у справе інцыдэнту вакол бел-чырвона-белых сцягоў на трыбунах стадыёна Бруге 19 жніўня.

“Мы просім урады еўрапейскіх краінаў прыняць меры, каб не дапускаць агрэсіі прадстаўнікоў незаконнага рэжыму Лукашэнкі на мерапрыемствах, што адбываюцца на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу. Калі малойчыкі са спецслужбаў з дапамогай “беларускіх амбасадаў” пачнуць збіваць незалежных беларусаў, знішчаць беларускі нацыянальны сцяг, усталёўваць свае парадкі на еўрапейскіх стадыёнах – гэта будзе азначаць, што беспакараная дыктатура грубага гвалту будзе паводзіць сябе яшчэ больш нахабна,” – гаворыцца ў звароце.

Прэсавая служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі