Дзень бібліятэк

15 верасьня адзначаецца Дзень бібліятэк. Карыстаючыся гэтай нагодай, Парафіяльная Рада Беларускай царквы ў Антвэрпане выказвае шчырую падзяку тым, хто спрычыніўся да заснаваньня і папаўненьня Беларускай Бібліятэчкі, што існуе ўжо некалькі гадоў пры царкве. Першымі ахвярадаўцамі сталіся такія беларусы замежжа, як спачылая ў гэтым годзе спадарыня Зоя Смаршчок-Жалязоўская, спадары Аляксей Арэшка ды Янка Жучка, а таксама айцец Аляксандар Надсан. Бібліятэчка ўвесь час папаўняецца духоўнай, гістарычнай і іншай карыснай літаратурай, якую давозяць розныя рупліўцы з Беларусі ды іншых куткоў сьвету. Гэта вельмі важна, паколькі Беларуская царква была і застаецца моцным асяродкам духовасьці і беларушчыны ў далёкім замежжы.

Парафіяльная Рада