Байкот выбарчага фарсу

19122010-sm.jpg19 сьнежня сябрамі Беларуска-Эўрапэйскага Задзіночаньня было зладжана назіраньне за так званымі выбарамі. Беларускія актывісты Бэльгіі і Францыі на працягу 5 гадзінаў пікетавалі беларускую амбасаду ў Брусэлі.

Удзельнікі пікету мелі надпісы на вопратцы наступнага зьместу: “Народ за байкот, электарат за лукатрон”, “Мы за выбары бяз Лукашэнка”, “Галасуй не галасуй, усёроўна будзе Луй”. Сымбалічна былі прынесеныя кайданкі з шыльдаю “Падарунак для Лукі”. Акцыю беларусаў падтрымаў прадстаўнік украінскай дыяспары, які трымаў тэкст “Біларуси, схаменіться! Досить “Бацьку”!”.

19122010-1.jpg

За час ад 10 да 15 гадзіны беларускую амбасаду ў Брусэлі наведалі каля трох дзясяткаў выбаршчыкаў. Сярод прыйшоўшых падтрымаць дыктатара была заўважана дачка аднаго з удзельнікаў мінулай выбарчай гульні, які стаўся ахвярай крамлёўскіх палітычных махінацыяў...

19122010-2.jpg

Падчас пікету праводзілася апытаньне наведвальнікаў амбасады. Ніводзін з пагадзіўшыхся адказаць на пытаньні ня падтрымліваў дзейсную ўладу, але, ведаючы, што выбары фальшывыя, усёроўна сьвядома ў іх удзельнічаў. Парадаксальная лёгіка беларускага электарату!!!

Аналізуючы вынікі сёлетняй аферы можна з упэўненасьцю сказаць, што высновы з сумнага досведу мінулых так званых кампаніяў не былі зроблены. На тыя ж самыя граблі кожныя 5 год вядуць беларусаў так званыя лідэры штатнай апазыцыі...