20 студзеня актывістам Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня у Францыі Паўлам Хівуком пры падтрымцы раднага Беларускай Народный Рэспублікі (БНР) быў зладжаны пікет ля будынку Эўрапарлямэнту ў Страсбуры.
У гэты дзень на сэсіі Эўрапарлямэнту прымалася рэзалюцыя па Беларусі, і таму пікет пачаўся перад самым пачаткам паседжаньня, у момант, калі эўрадэпутаты прыязджалі на паседжаньне. Падыходзячыя палітыкі з розных эўрапейскіх партый выказвалі падтрымку беларускім палітычным уцекачам, якія прысутнічалі на пікеце.
Падчас акцыі было распаўсюджана некалькі сотняў асобнікаў чарговага інфабюлетня Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньне з патрабаваньнямі:
непрызнаньня так званых выбараў, што адбыліся 19 сьнежня;
неадкладнага вызваленьня ўсіх арыштаваных удзельнікаў акцый пратэсту;
арганізацыі выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь бяз удзелу Аляксандра Лукашэнкі.
Асаблівую ўвагу удзельнікі акцыі акцэнтавалі на тое, што новая рэзалюцыя павінна стаць дзейсным дакумантам для стварэньня механізму па зьнішчэньню дыктатуры ў Беларусі.
Радны БНР Зьміцер Піменаў патлумачыў, што галоўнай мэтай пікету было данесьці да эўрапейскіх палітыкаў, што толькі выбары бяз удзелу Лукашэнкі змогуць зьмяніць палітычную сітуацыю ў Беларусі, бо ўсе астатнія пункты рэзалюцыі будуць непатрэбныя да выкананьня.
Адказны за правядзеньне пікету Павал Хівук у інтэрвью французкім СМІ адзначыў, што новая Рэзалюцыя мусіць быць абавязковай для выкананьня ўсімі краінамі Эўразьвязу, а не прыгожымі словамі на паперы, як гэта было з усімі папярэднімі рэзалюцыямі, прынятымі эўрапейскімі палітыкамі. Інакш сытуацыя стане катастрафічнай для эўрапэйскай супольнасьці.
Беларускія палітычныя уцекачы ня могуць заставацца абыякавымі да лёсу сваёй Радзімы -Беларусі!
БЭЗ-Інфа