Пікет салідарнасьці

Актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня прынялі ўдзел у акцыі заарганізаванай Беларусамі Галяндыі. Пікет быў зладжаны насупраць будынку міжнароднага трыбунала ў Гаазе. У гэтым будынку адбываліся суды над міжнароднымі злачынцамі . Месца для пікету было выбранае не выпадкова, бо пікетоўцы лічаць, што беларускі дыктатар павінен скончыць сваё палітычнае жыцьцё на лаўцы трыбуналу. Прыняць удзел у акцыі салідарнасьці прыехалі беларускія уцекачы з розных гарадоў Эўропы, якія лічаць сваім абавязкам падтрымаць усіх, хто пацярпеў ад дыктатарскага рэжыму.

piket19022001-1.jpg

Удзельнікі пікету трымалі плакаты з патрабаваньнем свабоды усім палітычным зьняволеным у Беларусі і нацыянальныя беларускія сьцягі. Падчас пікету была распаўсюджаная вялікая колькасьць чарговага інфармацыйнага бюлетэня, які выклікаў зацікаўленнасьць у турыстаў і жыхароў Гаагі.

piket19022001-2.jpg

Актыўны ўдзел у акцыі прынялі Радныя БНР у Бельгіі.

У нядзелю 20 лютага ў Беларускай царкве ў Антвэрпане будзе адпраўленае Набажэнства за ўсіх пабітых і пакалечаных 19 сьнежня на Плошчы, а таксама за ўсіх бяспраўна зьняволеных палітычных апанэнтаў існуючага ў Беларусі рэжыму.

Палітычная дывэрсія ў Беларусі 19 сьнежня 2010

19 снежня 2010 году ў Беларусі адбылася палітычная дыверсія, якую акупацыйны рэжым назваў прэзідэнцкімі выбарамі. У выніку актыўнае грамадства апынулася ў яшчэ большым дэмаралізаваным стане. Падрыхтоўка да гэтай дыверсіі суправаджалася перамовамі з рознымі эўрапейскімі палітыкамі, што стварала ілюзію лібералізма і надавала дыктатуры дэмакратычнае аблічча. Паралельна крамлёўская прапагандысцкая сістэма стварала выгляд, што дыктатарская сыстэма Лукашэнкі самастойная, і што крамлёўскія мафіёзі маюць жаданьне яе памяняць на больш ліберальную і менш амбіцыйную.

Дыпламатычная праца эўрапейскіх палітыкаў чарговы раз даказала, што ліберальная палітыка Эўропы непасьлядоўная, альбо мае глыбока закамуфляваныя прагматычныя цікаўнасьці з боку тых палітыкаў, якія ўзялі на сябе ролю перамоўшчыкаў з дыктатарам. Страх перад крамлёўскім мядзьведзем, які трымае у сваей лапе газавы вентыль, замутніў вочы еўрапейскіх палітыкаў, адказных за эканамічную незалежнасьць эўрапейскіх краінаў. Захапленьне балалайкай, газам і аўтаматам Калашнікава не дазваляе вялікай колькасьці жыхароў Эўропы ўбачыць пагрозу сусьветнай грамадскасьці, якая сыходзіць ад крамлёўскай палітыкі і яе ідэолагаў. Абраны безадказнымі ліберальнымі палітыкамі Эўропы мультыкультуралізм прывёў да выцясьненьня Хрысьціянскай маралі, на якой была пабудавана Эўрапейская цывілізацыя з дэмакратычнымі каштоўнасьцямі і правамі чалавека. Наступ на хрысьціянскія каштоўнасьці ідзе адусюль, як з боку чужых кантынентальных апанентаў, так і знутры - атэістычнымі праваднікамі ліберальных каштоўнасьцяў. Эўрапейскія палітыкі павінны ўсьвядоміць, што лібералізм, узгадаваны прагматычнымі цікаўнасьцямі, прывядзе да поўнага хаосу і эканамічнай нестабільнасьці ў сям'і эўрапейскіх краінаў.

Палітыкі Эўропы зьбіраюцца ў чарговы раз залезьці ў кішэню эўрапейскага падаткаплацельшчыка каб падтрымаць структуры, якія навучыліся суіснаваць з дыктатурай і пераканаўча распавядаць пра свае перамогі над антыбеларускай уладай. Падаткаплацельшчыкі эўрапейскіх краін павінны спытаць у сваіх дэмакратычна абраных дэпутатаў, чаму грашовая дапамога, якая ідзе на нібыта дэмакратызацыю дыктатарскіх рэжымаў, робіць гэтыя рэжымы толькі больш моцнымі і антычалавечымі. За часы дыктатарскай улады практычна поўнасьцю вынішчылі нацыянальную культуру, адукацыю і беларускамоўнае асяроддзе, дзе кожны беларус мог сябе пачуваць як дома. Асобы, якія называюць сябе кіраўніцтвам краіны, зьняважліва ставяцца да усяго, што нясе ідэнтыфікацыю Беларуса.

Беларускія палітычныя уцекачы з трывогай і вялікай доляй скептыцызму ставяцца да тых санкцыяў, якія былі прынятыя рознымі Эўрапэйскімі інстытуцыямі. Палітычны вопыт шматлікіх уцекачоў, якія спазналі на сабе рэпрэсіі і дыскрымінацыю за свае перакананьні і любоў да Беларусі, прымушае сумнявацца ў шчырасьці эўрапэйскіх палітыкаў дапамагчы беларускаму грамадству. Грамадзкім актывістам добра вядомы лёс фінансавых сродкаў, якія выдаткоўваюць з кішэняў падаткаплацельшчыкаў дэмакратычных краін, і таму скептычна ставяцца да заяваў эўрапейскіх палітыкаў пра павялічэньне ў некалькі разоў грашовай дапамогі. Эўрапейскія донары павінны больш уважліва і прынцыпова ставіцца да грантаатрымальнікаў, якія зрабілі змаганьне за дэмакратыю сваім прыватным бізнэсам. Адказнасьці за свае ўчынкі і за выкарыстаныя сродкі перад шараговымі грамадзкімі актывістамі яны ня нясуць.

Беларускія палітычныя актывісты з надзеяй сочаць за выступамі і дзеяньнямі эўрапейскіх палітыкаў і спадзяюцца на шчырасьць ў іх жаданьні дапамагчы беларускаму грамадству пазбавіцца залежнасьці ад крамлёўскага крымінала.

Беларусь павінна быць у сям'і хрысьціянскіх эўрапейскіх краінаў!

А над крымінальны узурпатарам Лукашэнка мусіць адбыцца суд ў Гаагскім Трыбунале!