Пікет салідарнасьці ў Гааге

Актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня прынялі актыўны ўдзел у пікеце салідарнасьці, заарганізаваным сябрамі Фонду Абароны Дэмакратыі ў Беларусі імя Тадэвуша Касьцюшкі і актывістамі Грамадзянскай ініцыятывы « Мы памятаем». Пікет адбыўся ля будынку міжнароднага трыбунала. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел пацярпелыя ў ноч 19 сьнежня. Падчас пікету былі распаўсюджаны інфармацыйныя бюлетні БЭЗ- Інфа.

19032011.jpg

Радны БНР Зьміцер Піменаў ад імя Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы павіншаваў усіх удзельнікаў пікету з надыходзячым Днём Волі – угодкамі абвяшчэньня незалежнасьці беларускай дзяржавы 25 сакавіка 1918- га году.

Пасля пікету ўсе прысутныя былі запрошаныя на каву да жыхара Гаагі, цікаўнага да беларускіх праблемаў. За кавай адбылася гутарка, падчас якой удзельнікі акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску распавялі ўсім прысутным аб падзеях той крывавай ночы. Таксама былі абмеркаваныя дзеяньні па каардынацыі супольных акцый, якія дапамаглі б наблізіць той дзень, калі Беларусы пабачаць крамлёўскую марыянетку на лаве падсудных міжнароднага трыбунала ў Гааге.