Інфармацыйны пікет ў Парыжы

25062011_sm.jpgСябрамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня быў зладжаны Інфармацыйны пікет ў Парыжы. Галоўнай мэтай пікету было інфармаваньне жыхароў Парыжа і шматлікіх турыстаў пра складаную палітычную сітуацыю на Беларусі і пра паўзучую палітычную і эканамічную акупацыю крамлёўскай мафіяй краін, якія абралі дэмакратычны шлях разьвіцьця.

Арганізатар пікету Павал Хівук зазначае: “Мяне дужа ўразіла жаданьне парыжскай паліцыі пайсьці насустрач і вырашыць усе арганізацыйныя пытаньні праз электронную пошту. У выніку, уся працэдура па атрыманьню дазволу склалася з адсыланьня факсу ў паліцыю і электроннай перапіскі.”

25062011_fr.jpg

Тэматыка пікету выклікала абурэньне з боку мінакоў-расейцаў, часьцяком толькі наяўнасьць паліцыі, што ахоўвала пікетоўцаў, стрымлівала іх брутальную агрэсыўнасьць. Мерапрыемства выклікала цікаўнасьць таксама ў журналістаў, якія сімпатызавалі актуальнай антымафіёзнай тэматыцы, зазначыўшы, што ўдзельнікаў падобнага пікету нямнога. Радны БНР Зьміцер Піменаў у сваім інтэрвію зазначыў: “Як Лукашэнка, так і некаторыя апазыцыйныя структуры, сядзяць на субсыдыях у крамлёўскіх спецслужб, якія зацікаўленыя ў існаваньні кішэннай апазыцыі. І гэтыя інстынкты перадаліся шматлікім так званым палітычным уцекачам, якія губляюць прытомнасьць ад страху перад сілавымі структурамі крамлёўскай мафіі і таму акцыя мусіць быць значна малаколькасьней, чым можа быць.”

Падчас пікету была распаўсюджана вялікая колькасьць улётак, зьмест якіх пададзены ніжэй. Пасьля прачытаньня іх шмат людзей падыходзіла, каб паціснуць руку і пажадаць посьпехаў ў цяжкай справе засяроджваньня ўвагі на рэаліях сучаснага палітычнага становішча, што складваецца ў краінах былога СССР і Заходняй Эўропы праз усё больш заўважнае пракрамлёўскае лобі і адсутнасьць імунітэту супраць мафіёзнага капіталу расейскіх уладных алігархаў з боку эўрапейскіх палітычных і кіруючых колаў.

Кожны Беларус павінен унесьці сваю кроплю ў змаганьні з антыбеларускім акупацыйным рэжымам, які разбурае нашую дзяржаву і збанкручвае наш народ!

----------------------
Зьмест улёткі:

19 сьнежня 2010 года ў Беларусі была праведзена палітычная дывэрсія пад назвай «выбары прэзыдэнта». Арганізатарамі гэтай апэрацыі зьяўляюцца былыя супрацоўнікі розных спецслужбаў Савецкага Саюза, якія прайшлі падрыхтоўку ў школах міжнароднага тэрарызму і кіраваныя з маскоўскага Крамля. З дапамогай сучасных паліттэхналогіяў яны ўцягнулі ў сваю кампанію актывістаў розных палітычных партыяў і арганізацый, а калі апэрацыя была завершана, выкарыстаных людзей рэпрэсавалі і посадзілі ў турмы.

Палітычная дывэрсія была праведзеная з мэтай рэйдэрскага захопу ўласнасьці, якая належыць народу Беларусі. Пра гэта яскрава сведчыць эканамічная сытуацыя ў краіне.

Для таго, каб адцягнуць увагу жыхароў Беларусі ад палітычнага і эканамічнага калапсу, тыя ж паліттэхнёлагі з Крамля арганізавалі выбух у сталічным мэтро, які забраў жыцьці і пакалечыў дзясяткі ні ў чым ня вінаватых людзей. Тэракт быў арганізаваны спэцслужбамі той краіны, дзе на вуліцах забіваюць непажаданых журналістаў і адвакатаў, чый ўрад фінансуе і арганізоўвае тэракты як на тэрыторыі сваёй краіны, так і на тэрыторыі суседніх дзяржаваў.

Насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі, падкантрольнай крамлёўскай мафіі, цалкам пазбаўлена элементарных правоў і свабодаў. Таму па колькасьці імігрантаў у Эўропу Расея займае лідуючае месца нараўне з афрыканскімі дзяржавамі, у якіх ідзе вайна. У той час, як расейскі ваенны бізнэс распрадае зброю ў зоны ваенных канфліктаў, французкія прадпрыемствы падпісваюць кантракты па продажы наступальнай ваеннай тэхнікі крамлёўскім мафіёзі, закрываючы вочы на тое, што Расея - краіна агрэсар, якая разьвязвае і падтрымлівае ваенныя канфлікты.

Хочацца спадзявацца, што дадзеныя кантракты зьяўляюцца ініцыятывай безадказных прадпрыемстваў, а не палітыкай французкай рэспублікі. Ці, можа,эўрапэйцы ня ведаюць ці забыліся, што Расея была галоўным арганізатарам сусьветных канфліктаў, якія забралі мільёны чалавечых жыцьцяў і прынесьлі страшныя разбурэньні ў гарады Эўропы.

Мы, беларускія палітычныя ўцекачы, спаўна адчулі на сабе злачынную палітыку крамлёўскай мафіі, просім жыхароў Эўропы зьвяртацца да палітыкаў сваіх краінаў з заклікамі байкоту злачынных крамлёўскіх ініцыятываў, дзякуючы якім існуе апошняя дыктатура ў Эўропе. Крэмль выкарыстоўвае сваю марыянетку, дыктатара Лукашэнку, як пасярэдніка ў аперацыях па продажы зброі. Ня выключана, што сродкі ад продажу зброі ідуць на подкуп ліберальных эўрапэйскіх палітыкаў для прасоўваньняя расейскіх імпэрскіх інтарэсаў.

Эўрапэйцы, ня будзем палітычна сляпымі, спынім крамлёўскую агрэсію!

-----------------

Le 19 décembre 2010 s’est déroulé en Biélorussie une diversion politique sous le nom de «élections présidentielles». Les organisateurs de cette opération sont les anciens collaborateurs des différents services spéciaux de l’Union soviétique, ayant bénéficié d’une formation dans les écoles du terrorisme international et dirigés depuis le Kremlin de Moscou. Avec l’aide de technologies politiques contemporaines ils ont attiré dans leur compagnie/bande des activistes de différents partis et organisations politiques et quand l’opération a été terminée, les personnes utilisées ont été victimes de répressions et emprisonnées.

La diversion politique a été réalisée dans le but de saisir les propriétés du peuple biélorusse, ce dont témoigne clairement la situation économique dans le pays.

Pour distraire l’attention des habitants de la Biélorussie de l’effondrement politique et économique, ces mêmes technologues politiques du Kremlin ont organisé une explosion dans le métro de la capitale, coûtant des vies et estropiant des dizaines de personnes innocentes. L’acte terroriste était organisé par les services spéciaux de ce pays où l’on tue dans la rue les journalistes et avocats indésirables, dont le gouvernement finance et organise des actes terroristes tant sur le territoire de son propre pays que sur le territoire des états voisins.

La population résidant sur le territoire contrôlé par la maffia du Kremlin est complètement privée de droits et libertés élémentaires. C’est pourquoi, pour ce qui est du nombre d’immigrants en Europe, la Russie occupe la première place de pair avec les états africains en état de guerre. Alors que le secteur militaire russe vend ses armes dans les zones de conflits armés, les entreprises françaises signent des contrats de vente de technique militaire offensive aux maffieux du Kremlin, fermant les yeux sur le fait que la Russie est un pays agresseur qui déchaîne et soutient des conflits armés.

On aimerait croire que les contrats en question sont une initiative d’entreprises irresponsables et non la politique de la République Française. Ou bien peut-être que les Européens ne savent pas ou ont oublié que la Russie était le principal organisateur des conflits mondiaux ayant coûté des millions de vies humaines et porté de terribles destructions aux villes en Europe.

Nous, réfugiés politiques biélorusses, avons pleinement expérimenté personnellement la politique criminelle de la maffia du Kremlin, nous demandons aux habitants de l’Europe de s’adresser aux politiciens de leurs pays pour les inciter à boycotter les initiatives criminelles du Kremlin grâce auxquelles la dernière dictature en Europe subsiste. Le Kremlin utilise sa marionnette, le dictateur Loukachenko, comme intermédiaire dans les opérations de vente d’armes. Il n’est pas exclu que les moyens obtenus grâce aux ventes d’armes servent à corrompre les politiciens européens libéraux pour faire avancer les intérêts impérialistes de la Russie.

Européens, nous ne serons pas politiquement aveugles, nous arrêterons l’agression du Kremlin!