Deprecated: Array and string offset access syntax with curly braces is deprecated in /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/misc/typo3/phar-stream-wrapper/src/PharStreamWrapper.php on line 445 Змітра Піменава адпусцілі з польскай пракуратуры без абвінавачанняў | Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне

Error message

  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 334 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 335 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 343 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in include_once() (line 350 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/sites/default/settings.php).
  • Warning: ini_set(): Headers already sent. You cannot change the session module's ini settings at this time in drupal_settings_initialize() (line 819 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).
  • Warning: session_name(): Cannot change session name when headers already sent in drupal_settings_initialize() (line 831 of /customers/2/d/0/bielarus.eu/httpd.www/includes/bootstrap.inc).

You are here

Змітра Піменава адпусцілі з польскай пракуратуры без абвінавачанняў

У пракуратуры польскага Пшэмысьля беларускага палітуцекача апыталі і адпусцілі. Як паведаміў "Газэце Выборчай" прадстаўнік пракуратуры, у абвінавачанняў, якія вылучае Піменаву беларускі бок, скончыўся тэрмін даўнасці.

Нагадаем, што палітуцекача затрымалі ўначы з чацвярга на пятніцу польскія памежнікі. Піменаў з жонкай Кацярынай ехаў праз польска-ўкраінскую мяжу. Сам ён мае "жэнеўскі" пашпарт палітуцекача, жонка — грамадзянка Бельгіі. Беларусь абвясціла Піменава ў вышук па лініі Інтэрполу: яго вінавацяць у хуліганстве і вандалізме.

Допыт Піменава ў польскай пракуратуры цягнуўся амаль 8 гадзінаў. Беларускія спецслужбы вінавацяць яго ў нападзе на дваіх мужчын у лістападзе 2000 года ў Віцебску. Сам апазіцыянер кажа, што не ўдзельнічаў у бойцы. Польская пракуратура не стала высветляць, на чыім баку праўда, бо скончыўся тэрмін даўнасці — пасля здарэння прайшло больш за 10 гадоў.

Піменава адпусцілі з пракуратуры. Але польскія праваахоўнікі яшчэ не вырашылі, ці будуць яны экстрадыраваць палітуцекача ў Беларусь. Пакуль што ён будзе жыць у свайго знаёмага на Падляшшы.

Калі Піменаў паспрабуе выехаць па-за межы Еўрасаюза, яго зноў затрымаюць, бо ён застаецца ў вышуку Інтэрпола.

Еўрарадыё

Сурвіла зьвярнулася да польскіх урадоўцаў у справе Піменава

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да польскіх уладаў з заклікам вызваліць актывіста беларускай дыяспары Зьміцера Піменава, які быў затрыманы польскімі памежнікамі

Сурвіла: “Выпадак са Зьміцерам Піменавым, які між іншым ёсьць сябрам Рады БНР – яшчэ адзін прыклад таго, як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае прававыя мэханізмы дэмакратычных краінаў для барацьбы са сваімі палітычнымі апанэнтамі. Выглядае, што гэтыя мэханізмы вымагаюць пэўнай карэкціроўкі з улікам характару падобных рэжымаў. Што датычна канкрэтна справы Піменава, дык я ўжо знаходжуся ў кантакце з польскімі ўрадоўцамі і спадзяюся на станоўчы вынік.”

Піменаў, легендарны Мірон, які некалькі гадоў таму атрымаў палітычны прытулак у Бэльгіі, ехаў ва Ўкраіну па сямейных абставінах, быў затрыманы на польска-ўкраінскай мяжы ў ноч з чацьвярга на пятніцу. Як паведаміў іх сын Ігар, Зьміцер мае так званы «жэнэўскі» пашпарт уцекача. Перад ад'ездам ва Ўкраіну, атрымаўшы ўкраінскую візу, сям'я раілася з бэльгійскімі спэцслужбамі, якія запэўнілі, што ўсе дакумэнты Піменава ў парадку, і зь імі яго ня могуць затрымаць на мяжы Эўразьвязу.

Вось што расказала «Свабодзе» жонка Зьмітра Піменава Кацярына.

Кацярына Піменава: «Мы пад'ехалі на мытню, памежнікі забралі ў нас пашпарты. Потым выйшлі, мой пашпарт вынесьлі, а Зьміцера забралі. Мне нічога не сказалі, а яму кажуць: «Ведаеш, чаго цябе затрымалі?» Ён кажа: "Здагадваюся, паколькі мяне Інтэрпол расшуквае".

Яны сказалі, што павязуць да пракурора. А там ня ведаю. Памежнік яму кажа: "А што ты ня хочаш на радзіму? Лукашэнка сказаў, што ты злодзей, што ты павінен сядзець дома». Нічога яны не казалі. Нават яму слова вымавіць не далі. Ні рэчы , ні туалетныя прыналежнасьці не далі. Сказалі вывернуць усе кішэні і ўсё аддаць мне».

У эміграцыі Зьміцер Піменаў працягваў актыўнае грамадзкае жыцьцё, узначаліў Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньне, праводзіў галадоўкі пратэсту супраць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, быў ініцыятарам шматлікіх акцыяў каля Эўрапарлямэнту, прыцягваючы ўвагу да беларускіх праблемаў.

Радыё Свабода

Навіны дыяспары: 
У сьвеце: