Беларуская Царква ў Бэльгіі

Беларуская Царква ў Бэльгіі прадстаўлена Парафіяй Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага і належыць да бізанта-каталіцкай традыцыі. Парафія знаходзіцца ў Антвэрпане па адрасу:

Heilige-Hartkerk
Lange Beeldekensstraat 22
B-2060 Antwerpen

Пробашчам парафіі зьяўляецца сьвятар Ян Майсейчык.

Набажэнствы (Божая Літургія) адпраўляюцца штонядзелі а 12.00 гадзіне дня.

Споведзь магчымая перад Набажэнствам альбо па-дамоўленасьці са сьвятаром у іншы час.

Парафіяльны Фэст адзначаецца на Вялікдзень, а таксама на сьвята Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага 12 лістапада ( У гэтым годзе Фэст будзе у нядзелю 11 лістапада).

З пытаньнямі можна зьвяртацца па тэлефону 0486/841.114 (сьвятар Ян)


View Larger Map