Пікет у падтрымку палітзьняволеных у Беларусі

piket08102011sm.jpgВыкарыстоўваючы нагоду Народнага сходу, беларусы Бэльгіі, Францыі і Нямеччыны правялі пікет у падтрымку палітзьняволеных у Беларусі.

Падчас пікету быў распаўсюджаны чарговы нумар інфармацыйнага бюлетня Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньньня на трох эўрапейскіх мовах.

Асаблівая ўвага была ськіраваная на тое, што злачынны рэжым у Беларусі выкарыстоўвае палітычных вязьняў як закладнікаў у гандлі з Эўропай.

Ня гледзячы на неспрыяльнае надвор'е, акцыя доўжылася больш за дзьве гадзіны.

piket08102011.jpg

Арганізатары пікету дзякуюць сябрам аргкамітэту Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыю за інфармацыйную падтрымку.

Дыктатура - бізнэс?

У цэнтры Еўропы крамлёўская мафія, выкарыстоўваючы дзяржаўны рэсурс, ўсталявала дыктатарскі рэжым з рысамі акупацыйнай улады. У Беларусі адсутнічаюць прыкметы дзяржаўнага праўлення, бо ўся ўлада належыць аднаму тырану, які выконвае загады з Крамля. Беларускі народ пазбаўлены элементарных чалавечых правоў, якія гарантуюцца міжнароднымі нормамі. У Беларусі беларуская мова, беларуская культура і адукацыя знаходзяцца ў дыскрымінацыйным становішчы. Прадпрымальнікі, якія займаюцца прапагандай і продажам беларускіх кніг, падпадаюць пад крымінальны перасьлед. Праваабаронцы, якія абараняюць правы беларускіх жыхароў, сядзяць у турме. Адсутнічаюць незалежныя сродкі масавай інфармацыі, і журналісты, каб не патрапіць у турму за сваю працу, вымушаныя прасіць прытулак у краінах Эўропы. За адрозныя ад афіцыйных погляды людзі трапляюць у турму па сфабрыкаваных справах. Беларусу досыць зьвярнуцца да прадстаўніка ўлады на беларускай мове, каб быць абвінавачаным у хуліганстве, якое цягне турэмнае зьняволенне!

Каму выгадная дыктатура ў эўрапейскай краіне, і чаму ніхто не зацікаўлены ў будаўніцтве дэмакратыі ў Беларусі?

У першую чаргу гэта выгадна крамлёўскай мафіі, якая фактычна мае поўную ўладу на тэрыторыі суседняй краіны. Яна атрымлівае эканамічныя выгады ня выдаткоўваючы фінансавых сродкаў на падтрыманне беларускай сацыяльнай інфраструктуры. Выкарыстоўваючы структуры дыктатарскай улады ў Беларусі, мафія праводзіць розныя крымінальныя аперацыі па продажы зброі і іншага стратэгічнага матэрыялу, ня рызыкуючы трапіць пад міжнародныя санкцыі. Крэмль мае поўную ўладу над беларускімі ўзброенымі сіламі і імкнецца ператварыць іх у частку расейскай вайсковай групоўкі каб пагражаць эўрапейскім краінам.

Крамлёўская мафія спрабуе аднавіць гегемонію ў Эўропе.

Знаходзячыся пад уздзеяннем афіцыйнай прапаганды і ня маючы магчымасьці самому ўбачыць дэмакратычны лад у эўрапейскіх краінах, шэраговы жыхар Беларусі лічыць, што ў Эўропе ўсё дрэнна. Хіба можа беларускі працоўны ахвяраваць на шэнгенскую візу палову месячнага заробку? Якімі разьлікамі карысталіся эўрапейскія чыноўнікі для вызначэньня высокага кошту візы для Беларусаў?

З якой мэтай чыноўнікі розных эўрапейскіх структураў выдаткавалі мільёны эўра з бюджэтаў эўрапейскіх краінаў на імітацыю дэмакратызацыі дыктатарскага рэжыму ў Беларусі?

Чаму эўрапейскія палітыкі, залазячы ў кішэні эўрапейскім падаткаплацельшчыкам, марнуюць мільёны даляраў на сумнеўныя палітычныя кампаніі, якія дазваляюць дыктатару Лукашэнку браць новых закладнікаў? Каб потым зноў марнаваць новыя мільёны для выкупу беларускіх палітыкаў, якія знаходзяцца за кратамі беларускіх турмаў?

Што гэта, банальны непрафесіяналізм або прагматычныя інтарэсы?

Чаму вялізныя сродкі, выдзеленыя на дэмакратычныя перамены ў Беларусі, не даходзяць да выканаўцаў праграм, а знікаюць невядома дзе? Бо скрадзеныя мільёны можна было б выдаткаваць на дапамогу хворым, інвалідам і людзям, якія шукаюць прытулку ад розных дыктатараў і тыранаў.

Беларускім палітычным уцекачам неаднаразова даводзілася чуць ад розных кіраўнікоў эўрапейскіх краінаў, што іх цікавяць інтарэсы свайго народа, а ўжо потым правы чалавека іншых краінаў. Сумна вядомы Адольф Гітлер таксама пачынаў вайну, кіруючыся нібыта інтарэсамі свайго народа. Чым гэта скончылася вядома ўсяму сьвету!

Эўрапейскія падаткаплацельшчыкі павінны спытаць у сваіх палітыкаў, чаму сродкі, прызначаныя на сацыяльныя праграмы эўрапейцаў, аддаюцца ў дыктатару Лукашэнкі!?

Што павінен зрабіць людаед Лукашэнка, каб усе зразумелі небяспеку ад мяжуючай з Эўропай дыктатуры?