Інфармацыйны пікет у Страсбургу

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) 25 студзеня плянуе абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі.

Абмеркаваньне беларускага пытаньня мае распачацца а 10 гадзіне, а ад 9 раніцы актывісты Беларуска-Эўрапейскае задзіночаньня маюць распачаць інфармацыйны пікет перад будынкам ПАРЭ з заклікам да прадстаўнікоў Рады Эўропы « Спыніць імітацыю змаганьня з дыктатурай ў Беларусі!».

Акцыя мае працягнуцца да 13 гадзіны. За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртацца:

+33 676 47 41 02 pavel.khivuk@gmail.com
+32 485 32 61 70 mironkryvich@pandora.be

Заклікаем усіх неабыякавых беларусаў прыняць удзел у пікеце.