Сумны вынік

Ініцыятыва па збору дапамогі для сям'і беларускага героя Сяргея Каваленкі атрымала сумны і прадказальны вынік: Беларусаў, тым больш сумленных, на эміграцыі вельмі і вельмі мала. Беларусы ў эміграцыі мала чым розьняцца ад тых, хто жыве ў сучаснай Беларусі. Гэтыя людзі толькі змянілі беларускую шкварку на эўрапейскую. У іх знаходзяцца сродкі, каб па некалькі разоў на год наведваць эўрапейскія курорты для адпачынку, яны могуць сабе дазволіць набыцьцё аўтамабіляў і дарагой маёмасьці. Толькі на дапамогу сыну і дачцы Сяргея Каваленкі не знайшлося некалькіх эўра.

Падчас прыватных зваротаў і размоваў прыйшлося выслухаць разнастайныя варыянты адказаў і адмоваў. Пачынаючы з банальнага “ня маю лішніх сродкаў”, і заканчваючы брутальным “я яго не прымушаў лезьці на тую ялінку” і “мае дзеці таксама есьці хочуць”.

Нельга выключаць і іншых прычынаў не далучэньня да ініцыятывы беларускіх актывістаў. Адна зь йх - нізкі ўзровень даверу да іх дзейнасьці. Гэтаму таксама магло паспрыяць хлусліва-абразьлівае стаўленьне да ініцыятараў збору сродкаў з боку кіраўніцтва КХП-БНФ.

Няхай гэта застанецца на сумленьні кожнага, хто лічыць сябе Беларусам.

Дапамога сям’і беларускага героя надалей будзе праводзіцца прыватнымі высілкамі актывістаў Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня.

БЭЗ - інфа