Дзень смутку і жалобы беларусаў

26 красавіка актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня зладзілі інфармацыйны пікет ля беларускай амбасады ў Брусэлі. Падчас акцыі была распаўсюджана некалькі сотняў інфармацыйных бюлетэняў БЭЗу на французкай і ангельскай мовах аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствах, а таксама аб небяспецы, якая сыходзіць ад будаўніцтва атамнай электрастанцыі па расейскім праекце ў Беларусі.

P1010535.jpg

Акцыя прыцягнула ўвагу ня толькі жыхароў бельгійскай сталіцы. Зацікаўленасьць праявілі і прадстаўнікам дыпламатычных місій розных краінаў, амбасады шмат якіх зь йх знаходзяцца ў гэтым квартале Брусэлю.

Сёлетняя акцыя адзначылася міралюбівым стаўленьнем да яе прадстаўнікоў беларускай амбасады.

БЭЗ-Інфа