Успамін Дзядоў у Бэльгіі

У чацьвер 1 лістапада Беларуская грамада ў Бэльгіі чарговы раз зьбярэцца разам, каб ушанаваць памяць усіх спачылых продкаў, у народнай традыцыі называных Дзядамі.

Вернікі Беларускай парафіі Сьвятамучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў г. Антвэрпане зьбяруцца на Вялікую Паніхіду ў капліцы пры царкве Сьвятога Сэрца аб 11.30 гадзіне. Пасьля Набажэнства ўспамінальнае мерапрыемства, паводле шматгадовай традыцыі, працягнецца ў Лёвэне, на магіле сьветлай памяці Міколы Равенскага, беларускага патрыёта і выбітнага кампазытара.

Адрас Беларускай царквы ў Антвэрпане:
Lange Beeldekenstraat 18-22, 2060 Antwerpen