Мы памятаем

У памяць аб Героях-Случчаках, што паклалі свае жыцьці за “нашу і вашу свабоду”, 27 лістапада актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня зладзілі інфармацыйны пікет на плошчы Шумана ў Бруссэлі насупраць будынкаў Эўраінстытуцый.

На пачатку акцыі Радны БНР Зьміцер Піменаў зачытаў вітальны ліст ад старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ

Дарагія Суродзічы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з угодкамі Слуцкага Збройнага Чыну – Днём Герояў Беларусі.

Кожны год, мы сьвяткуем гэты восенскі дзень, каб прыпомніць і аддаць дзень, каб прыпомніць і аддаць чэсьць тым адважным Случчакам,якія ўзялі на сябе заданьне абараніць сваю зямлю ад бальшавіцкай навалы.

Дарагія Суродзічы! Случчакі жывуць таму, што мы іх памятаем. А таму, што мы іх памятаем, і мы жывем! Жыве Беларусь!

Усе мы ведаем пра ролю памяці ў жыцьці кожнага народу.

У канадскай правінцыі Квэбэк, дзе я жыву, народным дэвізам ёсьць. Je me souviens!
Я памятаю!

Нашую памяць акупанты стараліся выкараніць на працягу двух стагодзьдзяў, бо ведалі, што без памяці народ памрэ. Аднак нашая нацыянальная сьведамасьць, па якой і свае і чужыя няраз адпраўлялі паніхіды, перамагла ўсе спробы генацыду. Памяцьцю мы даказалі нашую жыцьцяздольнасьць.

Апошняя надзея нашых ворагаў – выкараніць з памяці народу беларускую мову. Не ведаю як Вам, але мне падаецца, што і тут яны прайграюць! Я веру, што і тут пераможа нашая генетычная памяць, бо наш народ не адмовіцца ад жыцьця.

Выратуем мы і нашую цудоўную мову.

Жывуць Случчакі!
Жыве Беларусь!
Будзе жыць беларуская мова! Бо мы памятаем!

Івонка Сурвіла
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Лістапад 2013

Падчас акцыі, якая працягнулася некалькі гадзінаў, мінакам было раздадзена каля трох соцен улётак аб сытуацыі ў Беларусі наступнага зьместу:

Усходняе Партнэрства вачыма беларускіх палітычных уцякачоў.

28-29 лістапада ў Вільні мае адбыцца чарговы самміт “Усходняга Партнэрства”. Гэты праект быў ініцыяваны МЗС Польшчы пры падтрымцы Швэцыі. На самміце чакалася падпісаньне асацыяцыйнага пагадненьня паміж Украінай і Эўразьвязам. Таксама Малдавія плянуе падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі і стварэньні зоны вольнага гандлю з Эўразьвязам.

Беларусь на самміце будзе прадстаўлена намінальна, мінімальнай колькасьцю прадстаўнікоў. Зьвязана гэта з тым, што крамлёўскія алігархі жадаюць утрымаць яе выключна ў зоне ўплыву Крамля, таму яны робяць усё, каб перашкодзіць інтэграцыі Беларусі ў ЭЗ.

Чаму краіна ў цэнтры Эўропы, што ня раз пацярпела ад палітычных гульняў розных краінаў з імпэрскімі амбіцыямі, сёньня не пападае ў сфэру зацікаўленасьці кіраўніцтва Эўразьвязу? Палітыкі Эўропы альбо ня маюць палітычнай волі, альбо маюць асабістыя прагматычныя зацікаўленасьці ў надзеі, што злачынная ўлада Крамля, звычная да рэйдэрскіх захопаў, дасьць магчымасьць і ім атрымаць дывідэнды ад раздзелу маёмасьці беларускага народу. Галоўная роля ва ўсім гэтым адведзена Лукашэнку. Спэцслужбы Крамля прызначылі яго кіраўніком Беларусі, і ён упэўнена вядзе краіну да развалу і паглынаньня Расейскай Фэдэрацыяй.

Сёньня, спаралізаваны страхам, беларускі народ ня можа супрацьстаяць злачыннай уладзе. Крыніцай гэтага страху зьяўляюцца цынічныя і агрэсыўныя дзеяньні крамлёўскай мафіі супраць цывільнага грамадства ў Беларусі. У падпарадкаваньні злачынцаў знаходзяцца і крыміналізаваныя сілавыя структуры, і судовая сістэма, якая дзейнічае па карупцыйных схемах. Да вялікага жалю, крыніцай страху зьяўляецца таксама палітыка двайных стандартаў эўрапейскіх палітычных колаў, што цягам апошніх гадоў папросту здрадзілі цывільнаму грамадству Беларусі. Яны вядуць так бы мовіць “дыялёг” з узурпатарам Лукашэнкам і яго прадстаўнікамі. У выніку такой палітыкі ў беларускіх палітычных актывістаў , што прайшлі праз турмы, рэпрэсіі і катаваньні, падчас запыту палітычнага прытулку эміграцыйныя службы патрабуюць ... дакуманты, якія падцьвердзілі б факты рэпрэсій. Нібыта каты быдаюць такія паперы на рукі. Заявы праваабарончых арганізацый не зьяўляюцца аўтарытэтным сьведчаньнем для эўрапейскіх чыноўнікаў. Усялякага роду фонды публічна робяць заявы аб мільённых дапамогах, што нібыта йдуць на падтрымку дэмакратыі і цывільнага грамадзтва ў Беларусі, тым самым даючы магчымасьць злачыннай ўладзе праводзіць новыя рэпрэсіі. Напрыклад, лідэр праваабарончай арганізацыі А. Бяляцкі патрапіў за краты пры дапамозе ... эўпарейскіх чыноўнікаў. Акрамя таго, грашовая дапамога, калі і выдзяляецца Эўракамісіяй з бюджэту Эўразьвязу, дык асядае ў кішэнях “абслугоўваючага персаналу” ды малаколькасных прафісійных “лідэраў апазыцыі”, і ніякай дапамогі народу Беларусі не нясе.

Народы, на якія разьлічаны праект “Усходняе Партнэрства”, спадзяюцца на рашучасьць Эўрапейскага Саюзу і чэснасьць ягоных палітыкаў у абароне дэмакратыі і будаўніцтве цывільнага грамадства ў посткамуністычных дзяржавах Усходняй Эўропы. У гэтым падмурак для стабільнасьці сьвету ў будучым.

Толькі палітыка праўды і маралі можа перамагчы крызіс.

Пасьля пікету удзельнікі акцыі, зважаючы на перадкалядны пост, сціплым пачастункам адсьвядкавалі Дзень Герояў.

Зьміцер Піменаў:

“Беларускія палітычныя эмігранты ў Бэльгіі памятаюць пра герояў Слуцкага паўстання. Героі Случчакі не збаяліся навалы з усходу, якая йшла забраць іхныя хаты, іхныя сем’і, іхныя жыцьці і родную мову. Гэтая навала і сёньня хоча вынішчыць Беларусаў. І сёньня, як і ў 1920 годзе, вельмі малая колькасьць Беларусаў бароніць сваю краіну. Хтосьці бароніць беларускім словам, хтосьці песьнямі, хтосьці беларускімі малітвамі. Але я веру ў тое, што Беларусь будзе жыць, будзе квітнець, калі мы будзем памятаць герояў і і будзем рабіць учынкі годныя памяці палеглых Герояў-Случчакоў! Жыве Беларусь!

БЭЗ-Інфа
27/11/2013

Eastern partnership through the eyes of the Belarusian political refugees

On November 28 – 29th the next summit "Eastern Partnership" will be held in Vilnius, capital of Lithuania. This project has been initiated by the Ministry of Foreign Affairs of Poland with the support of Sweden. An Associative agreement between Ukraine and the European Union is expected to be signed during this summit. In addition, Moldova is planning to sign an Agreement on the association and creation of a free trade zone with the EU. Since the Kremlin oligarchs wish to hold Belarus exclusively in their sphere of influence, they impede its cooperation with EU countries. Because of this desire to avoid the integration of Belarus in the European Union, the Belarusian interests will only be represented nominally at the summit, through a minimal political representation.

Why doesn’t fall the country, which is located in the very heart of Europe and which suffered more than once from the political games of various countries with imperial ambitions, into the sphere of interest of the EU? Either European politicians don’t have any political will or they have personal pragmatic interests powered by the hope that the criminalized authorities of the Kremlin, accustomed to seizing another’s property, will allow them also to receive dividends when dividing the wealth of the Belarusian people. The most important role here has been assigned to Lukashenko, who was appointed head of the country by the secret services of the Kremlin and confidently leads the country to its collapse and absorption by the Russian Federation.

Today the will and force of the Belarusian people are paralyzed by fear and they are not able to oppose the criminal regime. This fear imposed by the Kremlin mafia acts against the civil society cynically and aggressively. The aggressor’s arsenal consists of criminalized power structures and a judicial system characterized by corruption. Unfortunately this fear is also supported by the policy of double standards of the European political structures, which in recent years have been carrying out a treason policy towards the Belarusian civil society by trying to maintain some "dialogue" with the power usurper and his representatives, who are enjoying all support from the Putin regime. As a result of this policy, when tens of Belarusian political activists who went through prison, torture and repression, requested political asylum they were required to provide the emigration structures with documents proving the facts of torture, documents which should be handed out by the executioners themselves. Statements by human rights organizations are not regarded evidence by the official immigration structures. Different funds have publicly stated about the numbering in millions of aid which allegedly come in to support the civil society and thus make it possible for the criminal regime to carry out new repressions. Mr. Bialiatski, leader of a human rights organization, is presently in prison in Belarus, he has been imprisoned with the help of European officials. Moreover, financial means might really be allotted by the structures of the European Commission out of the EU budget but this does not at all help the Belarusian society and settles in the pockets of the "service staff" and the few professional "leaders of the opposition." The people, for whom the project "Eastern Partnership" was intended, are hoping for resoluteness from the European Union as well as integrity from its politicians in defending the democracy and civil society in the post-communist states of Eastern Europe. This is a pledge for future stability and peace. Political refugees from Belarus appeal to the politicians and civil society in Europe:

Only a policy of truth and morality can overcome the crisis!

---------

Le partenariat oriental vu par les yeux des réfugiés politiques biélorusses

Les 28-29 novembre se tiendra à Vilnius, capitale de la Lituanie, le prochain sommet «Partenariat oriental». Ce projet a été initié par le Ministère des Affaires Etrangères de la Pologne avec le soutien de la Suède. Lors de ce sommet, on s’attend à la signature d’un Accord associatif entre l’Ukraine et l’Union européenne. En outre, la Moldavie prévoit la signature d’un accord sur l’association et la création d’une zone de commerce libre avec l’Union Européenne. Comme les oligarques du Kremlin souhaitent maintenir la Biélorussie dans leur sphère d’influence, ils empêchent la collaboration de cette dernière avec les pays de l’UE. À cause de cette volonté de ne pas admettre l’intégration de la Biélorussie dans l’UE, les intérêts de la Biélorussie lors de ce sommet seront seulement représentés nominativement, par une représentation politique minimale.

Pourquoi le pays, qui se trouve tout au centre de l’Europe et a souffert à maintes reprises des jeux politiques de différents pays aux ambitions impérialistes, ne tombe-t-il pas sous la sphère d’intérêt de l’EU? Soit les politiciens européens n’ont pas de volonté politique, soit ils font preuve d’intérêts pragmatiques personnels, nourris par l’espoir que les pouvoirs criminalisés du Kremlin, habitués aux raids et saisies de biens d’autrui, leur donneront à eux aussi la possibilité de toucher des dividendes lors du partage des richesses du peuple biélorusse. Le principal rôle y est alloué à Loukachenko, qui a été nommé chef d’état par les services spéciaux du Kremlin et mène avec assurance le pays au krach et à l’engloutissement par la Fédération de Russie.

Aujourd’hui, la volonté et les forces du peuple biélorusse sont paralysées par la peur et ce peuple n’est pas en état de s’opposer au régime criminel. Cette peur a été générée par la maffia du Kremlin qui se comporte envers la société civile de manière cynique et agressive. Font partie de l’arsenal de l’agresseur les structures de force criminalisées et le système judiciaire, qui agit selon des schémas de corruption. Malheureusement, cette peur est également entretenue par la politique des doubles standards des structures politiques européennes qui, ces dernières années, mènent une politique de trahison à l’encontre de la société civile de Biélorussie, s’efforçant de maintenir un certain «dialogue» avec l’usurpateur du pouvoir et ses représentants qui jouissent de tout le soutien possible de la part du régime de Poutine. Suite à cette politique, quand ils demandent l’asile politique, des dizaines d’activistes politiques biélorusses qui sont passés par les prisons, les répressions et les tortures, se voient exiger par les structures d’immigration une confirmation écrite des faits de persécution, confirmation qui devrait en fait être remise par ces mêmes bourreaux. Les déclarations des organisations de défense des droits de l’homme ne sont pas considérées comme un témoignage d’autorité par les fonctionnaires des structures d’immigration. Différents fonds parlent publiquement d’une aide se chiffrant en millions, aide soi-disant destinée au soutien de la société civile et qui par là même donne la possibilité au régime criminel de réaliser de nouvelles répressions. En Biélorussie est emprisonné le leader de l’organisation de défense des droits de l’homme Beliatskiy qui a été privé de liberté avec l’aide des fonctionnaires européens. En outre, il se peut fort bien que des moyens financiers soient effectivement donnés par les structures de la Commission européenne sur le budget de l’Union européenne mais ceci n’aide en aucun cas la société biélorusse, puisque ces moyens se retrouvent dans les poches du «personnel» et des peu nombreux «leaders de l’opposition» professionnels. Les peuples auxquels est destiné ce projet «Partenariat oriental» comptent sur la fermeté de l’Union européenne et l’honnêteté de ses politiciens pour défendre la démocratie et l’édification de la société civile dans les états post-communistes de l’Europe de l’Est. Ceci constitue un gage de stabilité et de paix pour le futur. Les réfugiés politiques de Biélorussie s’adressent aux politiciens et à la société civile de l’Europe:

Seule une politique de vérité et de morale est capable de vaincre la crise!