Салідарнасьць з украінскім народам у Антвэрпане

18 сакавіка 2014 актывісты Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня зладзілі чарговую акцыю пратэсту супраць Крамлёўскай агрэсіі. Пікет адбыўся насупраць будынку расейскага кансуляту ў Антвэрпане. Удзел у ім узялі прадстаўнікі беларускай і украінскай дыяспары.

18032014-1.jpg

18032014-3.jpg

Зьміцер Піменаў, старшыня БЭЗу – «Сёньня адбываецца паўтор гісторыіі, якую ўсе ведаюць. Адбываецца аншлюс падобны гітлераўскаму, пасьля якога Эўропа была ахоплена пажарам вайны з маўклівай згоды эўрапейскіх палітыкаў. Нашымі пікетамі і інфармацыйнымі бюлетнямі Беларускага Эўрапейскага Задзіночваньня неаднаразова папярэджвала эўрапейскіх палітыкаў аб пагрозе з боку Крамля. Але гісторыя паўтараецца і зноў жа з маўклівае згоды эўрапейкіх палітыкаў. Сёньня кожны Беларус павінен добра ўсьвядоміць, што адбываецца гвалт супраць брацкага народа, і што ён не павінен заставацца ў баку. Калі рабуюць суседа ці брата, ці маем мы права заставацца абыякавымі? »”

Падчас акцыі маніфэстанты скандавалі наступныя лёзунгі «Пуцін - бес у Крым залез!» «Ганьба крамлёўскім акупантам!», «Слава Украіне!», «Жыве Беларусь! »

18032014-2.jpg

Бэз-Інфа

Перадача ўлады альбо прэзыдэнтскія выбары ў Крамлі?

2 сакавіка 2008 году ў Расеі адбываецца перадача ўлады адным афіцэрам КДБ іншаму, яшчэ больш цынічнаму і брутальнаму!

Ва ўсе часы Расейскай імпэрыі ўлада гэтай краіны ня вызначалася вялікай прыхільнасьцю да дэмакратычных традыцыяў. Але тое, што адбываецца ў Расеі апошнім часам, нельга назваць інакш, як калектыўная дыктатура. Ядром гэтае дыктатуры з’яўляюцца афіцэры спэцслужбаў. У мінулым дзесяцігоддзі існавала раўнавага паміж сілавымі структурамі, якія ўвесь час ваявалі паміж сабою. Але дзякуючы цынічным тэрарыстычным актам і генацыду каўказкага народу, які забраў дзясяткі тысяч жыцьцяў мірнага насельніцтва, да ўлады прыйшоў адзін з самых небясьпечных афіцэраў КДБ, чалавек разьліку і халоднай крыві. Свой першы прыход да ўлады ён адзначыў забойствам закладнікаў маскоўскага тэатру. Наступныя гады кіраваньня імпэрыяй былі адзначаны крывавым сьледам ды набліжэньнем краіны да таталітарызму і новай халоднай вайны. Кожная праява вальнадумства і нязгоды з кіруючай групоўкаю жорстка падаўлялася, што многім каштавала згубленых свабоды альбо жыцьця.

З кожным годам рэпрэсіі афіцэраў КДБ станавіліся ўсё злачыньней і цынічней. Неабмежаваная ўлада ў краіне дазволіла весьці бізнэс згодна ваўчыных законаў, таму на ўсе прыбытковыя месцы былі пастаўлены людзі з мафіёзнага асяроддзя. Злачыннае кіраваньне краінай ажыцьцяўлялася па прынцыпах першых гадоў існаваньня савецкай ўлады, дзе галоўным правілам было ўсталяваньне і утрыманьне дыктатуры. Пэрыяд станаўленьня савецкай ўлады быў адзначаны галодным генацыдам украінскага народу, які забраў 10 мільёнаў жыцьцяў. Галоўнымі выканаўцамі вынішчэньня насельніцтва былі стваральнікі злачыннай сыстэмы, афіцэрам якой з’яўляецца сёньняшні прэзыдэнт Расеі. На прыкладах першых злачынцаў былі выхаваныя наступныя пакаленьні спэцслужбаў. Галоўнай задачай гэтых пачвараў было стварэньне гвалту і войнаў у сярэдзіне краіны і ва ўсім сьвеце.
Таталітарнае кіраваньне і тэрарызм стварылі ў Расеі ідылію згоды з кіруючай хунтай. І той факт, што ў Расеі адсутнічае апазыцыйны рух, калі не лічыць адзінкі дысыдэнтаў яшчэ з савецкага часу, яшчэ раз падкрэсьлівае, што Крэмль усталяваў дыктатуру. Цынічныя забойствы журналістаў і некаторых палітыкаў стварылі ў краіне атмасфэру страху і нестабільнасьці. Суды і пракуроры ператварыліся ў зброю супраць нязгодных з рэжымам, таму Страсбурскі суд мусіць сотнямі разглядаць крымінальныя справы супраць расейскага рэжыму.

Мафіёзныя і прагматычныя прынцыпы дазваляюць сёньняшнім прадстаўнікам расейскай улады зьдзяйсьняць ціск на некаторых несумленных палітыкаў і прадстаўнікоў сілавых структураў Эўропы з мэтай дэстабілізацыі ў эўрапейскіх краінах. Маральная нячысьціня і прагматычны разьлік некаторых эўрапейскіх чыноўнікаў могуць стварыць недавер і рознагалосьсе ў дружнай сям’і эўрапейскіх краінаў.

Прыродныя рэсурсы расейскай імпэрыі ператварыліся ў рычагі шантажу і энэргетычнага тэрарызму, што з’яўляецца галоўнай зброяй ў руках палітычных экстрэмістаў.

Мы, беларускія палітычныя ўцекачы, з’яўляемся ахвярамі гэтай злачыннай сыстэмы і выказваем занепакоенасьць у сувязі з пашырэньнем зоны дзейнасьці расейскіх спэцслужбаў, што можа прывесьці да нестабільнасьці і калапсу наладжанай сыстэмы Эўропы. Эўропа, будзь пільнай!

Расейскія спэцслужбы ідуць!

Transmission du pouvoir ou élections présidentielles au Kremlin?

Le 2 МАRS 2008 aura lieu en Russie la transmission du pouvoir par un officier du KGB à un autre, encore plus cynique et brutal!

A toutes les époques de l’Empire russe, ses pouvoirs ne se sont pas distingués par leur grande sympathie pour les traditions démocratiques mais ce qui se passe ces derniers temps en Russie ne peut être qualifié autrement que de dictature collective.

Le noyau de ce collectif est formé par des officiers des services spéciaux. La dernière décennie a été celle d’un équilibre du pouvoir entre les structures liées aux services spéciaux qui menaient une guerre continue entre eux mais grâce aux actes terroristes cyniques et au génocide du peuple caucasien, qui ont coûté des dizaines de milliers de vies à la population pacifique, l’un des officiers du KGB avec le plus de sang-froid et calculateur a été admis au pouvoir. Il a fêté son arrivée au pouvoir par le meurtre des otages dans un théâtre moscovite. Les années qui ont suivi ont marqué le gouvernement de l’empire de traces sanglantes et de la chute de la paix dans le gouffre du totalitarisme et de la nouvelle guerre froide. Chaque manifestation d’indépendance d’esprit et de désaccord avec la clique au pouvoir a été soumise à des répressions qui ont coûté la perte de la liberté et de la vie de nombreuses personnes.

D’année en année, les répressions des officiers du KGB sont devenues de plus en plus criminelles et cyniques. Leur pouvoir illimité au sein du pays a permis de mener leurs affaires selon la loi de la jungle et c’est pourquoi des gens appartenant à leur entourage maffieux ont été placés à tous les postes intéressants. La direction criminelle du pays a été créée selon le principe des premières années du pouvoir soviétique, où la règle principale était l’établissement et la conservation de la dictature. Les premères années du pouvoir soviétique ont été marquées par le génocide du peuple ukrainien par la faim, qui a coûté 10 millions de vies humaines. Les principaux exécutants de l’extermination de la population ont été les fondateurs du système criminel, dont le président actuel de la Russie s’avère être officier. Les générations suivantes de services secrets ont été élevées sur l’exemple de ces criminels. La tâche principale de ces monstres était la création de foyers de violence et de guerres à l’intérieur du pays et dans le monde entier.

Le gouvernement totalitaire et le terrorisme ont créé en Russie une idylle d’entente avec la junte au pouvoir. Et le fait qu’il n’y ait pas en Russie de mouvement d’opposition (si l’on ne compte pas les quelques dissidents rescapés de l’époque soviétique) confirme une fois de plus que le Kremlin a établi une dictature. Les meurtres cyniques de journalistes et de quelques politiciens ont généré dans le pays une atmosphère de peur et d’instabilité. Les tribunaux et procureurs se sont transformés en arme contre les personnes en désaccord avec le régime, c’est pourquoi le tribunal de Strasbourg examine par centaines des affaires ouvertes contre le régime russe.

Les principes maffieux et pragmatiques permettent aux représentants actuels du pouvoir russe de faire pression sur quelques politiciens et représentants malhonnêtes des structures issues des services secrets de l’Europe dans le but de déstabiliser les pays européens de l’intérieur. La bassesse morale et le calcul pragmatique de quelques fonctionnaires européens pourraient générer méfiance et mésentente dans la famille unie des pays européens.

Les ressources naturelles de l’Empire russe se sont transformées en moyen de chantage et de terrorisme énergétique, ce qui s’avère être l’arme principale dans les mains des extrémistes politiques.
Nous, réfugiés politiques biélorusses, sommes les victimes de ce système criminel et nous exprimons notre inquiétude et nos craintes par rapport à l’élargissement de la zone d’action des services spéciaux russes, ce qui pourrait conduire à terme à l’instabilité et l’effondrement du système européen si bien rodé. Europe, sois vigilante!

Les services spéciaux russes sont en marche!