Збор сродкаў на захаваньне магілы Міколы Равенскага

Мікола Равенскі – выбітны беларускі кампазытар, аўтар музыкі да знакамітага духоўнага гімну Беларусі ”Магутны Божа”. Ён спачыў і пахаваны ў бэльгійскім горадзе Лёвэн .

P1050053.jpg

Падчас апошняга наведваньня ягонай магілы ў Дзень Волі 25 сакавіка 2014 году грамада беларусаў Бэльгіі зьвярнула ўвагу на шыльду, што зьявілася на суседняй магіле. У ёй зьмяшчалася інфармацыя аб тым, што для захаваньня магільніка родныя ці блізкія павінны аплаціць чарговы ўнёсак. Паводле мясцовага заканадаўства, магілы, за якія не ўнесена плата за чарговы тэрмін, падлягаюць выдаленьню як незапатрабаваныя, а парэшткі крэміруюцца.

Мікола Равенскі спачыў у 1953 годзе, г.зн. 60 годоў таму. Аплату сваечасова ўносілі беларусы пасьляваеннае эміграцыі. Апошні раз за месца на могілках ўнесена плата 19 чэрвеня 1990 году тэрмінам на 25 год. Гэта значыць, што калі да 19 чэрвене 2015 году ня будзе ўнесена патрэбная сума – магіла Міколы Равенскага можа зьнікнуць з лювэнскіх могілак, што будзе вялікай стратай для беларушчыны. На сёньняшні дзень кошт на 25 гадоў складае 930 эўра.

30 сакавіка 2014 году ў беларускай грэка-каталіцкай царкве гораду Антвэрпан быў аб’яўлены збор сродкаў. Кожны патрыёт Беларусі мае магчымасьці ўнесьці сваю лепту ў захаваньне нашай спадчыны. Адказным быў прызначаны радны Беларускай Народнай Рэспублікі Зьміцер Піменаў.

Кантакт: +32 485 32 61 70
e-mail: mironkryvich@pandora.be