Дапамога Ўкраінскім вайскоўцам ад Беларусаў

Сёньня на выставе ваеннай амуніцыі ў Іпры (Бэльгія) актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня была закуплена партыя рэчаў для ўкраінскіх вайскоўцаў, што змагаюцца сёньня з расейскім агрэсарам на ўсходзе Ўкраіны. Сродкі былі сабраныя Беларусамі Бельгіі, Францыі і Нямеччаны.

20092014.jpg

Зьміцер Піменаў, радны Беларускай Народнай Рэспублікі, ініцыятар збору сродкаў : «Інфармацыю аб распродажы ваеннай вопраткі атрымаў ад нашых сяброў – украінскіх актывістаў. Адразу ж зьявілася ідэя, каб даслаць дапамогу на фронт ад беларусаў, што жывуць у замежжы. Бо сеньня там, на ўсходзе Ўкраіны, ідзе змаганьне і за нашу будучыню, за будучыню Беларусі. Кожны, хто ахвяраў сродкі на закупы рэчаў, безумоўна жадае, каб вайна скончыліся як мага хутчэй, і верыць, што разам мы пераможам крамлёўскіх акупантаў!»

БЭЗ -Інфа